21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Замена маторнага масла

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Замена маторнага масла

Не лiшнiм будзе нагадаць бывалым вадзiцелям i паведамiць наноў спечаным, што ад якасцi масла ў "сэрцы" вашага аўто i выканання рэгламенту яго замены напрамую залежыць спраўнасць машыны.

Звычайна, iнтэрвал памiж заездамi на СТА для працэдуры замены масла складае 10 тысяч кiламетраў. Для дызельных рухавiкоў ён крыху меншы. Апошнiм часам вытворцы ўсё шырэй прапануюць маторнае масла з падоўжаным тэрмiнам эксплуатацыi — так званае LоngLifе. У залежнасцi ад маркi яно "выходжвае" да 15 тысяч нават на дызельных рухавiках. Але i каштуе значна больш за звычайнае. З iншага боку, i за працэдуру замены, калi яна платная, давядзецца плацiць радзей.

Увогуле, галоўнае, што трэба ведаць пра маторнае масла для вашага аўто, гэта рэкамендаваныя заводам-вытворцам машыны спецыфiкацыi. Яны могуць адрознiвацца нават у аднаго i таго ж аўтаканцэрна ў залежнасцi ад мадэлi i года яе выпуску. І масла, якое без праблем "пераварвае" старэнькi Vоlksvаgеn, можа лёгка вывесцi са строю больш новую мадэль таго ж канцэрна.

Натуральна, лепш мяняць масла на дылерскай станцыi цi хоць бы набываць яго ў дылера вашага аўто i не ведаць гора. Аднак гэта не ўсiм па кiшэнi. Таму аналагi можна падабраць у асартыменце шматлiкiх вытворцаў гаруча-змазачных матэрыялаў. На што ў першую чаргу звярнуць увагу? Я раiў бы аддаць перавагу прадукцыi правераных брэндаў. Адно, набываць такое масла лепш у правераных гандлёвых пунктах, бо падрабляюць гэтую прадукцыю даволi часта.

У адрозненне ад спецыфiкацый, якiх дзясяткi, па галоўнай прыкмеце ўсе маторныя маслы дзеляцца на тры вiды: мiнеральнае, напаўсiнтэтычнае i сiнтэтыку. Прычым менавiта ў такiм парадку ўзрастае i цана. Масла эксплуатуецца ў шырокiм дыяпазоне тэмператур, а яго вязкасць, як вядома, залежыць ад тэмпературы. Што ж адбываецца з рухавiком? У моцны мароз маторнае масла ў картары застывае так, што немагчыма пракруцiць каленвал. Пры добрым акумулятары стартар спрацуе нармальна, рывок поршневай групы будзе моцным, а вось што ацалее пасля гэтага рыўка — пытанне. Дык чым жа мiнеральнае масла адрознiваецца ад сiнтэтыкi? Тым, што вельмi адчувальнае да змены тэмпературы. I менавiта рухавiк з мiнеральным маслам больш цяжка пускаецца ў мароз.

Паўсiнтэтыка, сiнтэтыка больш павольна змяняюць сваю вязкасць у залежнасцi ад тэмпературы. Але не спяшайцеся лезцi ў кашалёк i пераходзiць на сiнтэтыку. Атрымаўшы добрую характарыстыку па вязкасцi, сiнтэтычнае масла набыло выдатную цякучасць. Гэтая цякучасць не дазваляе ўжываць яго, калi страчаная эластычнасць ушчыльняльных элементаў (сальнiкаў, маслаз'ёмных каўпачкоў i г.д.), i на iх маюцца мiкратрэшчыны. Не ўжывалася яно, прынамсi раней, i на некаторых iншамарках. Не рэкамендуецца сiнтэтыка i для расiйскага аўтапрама.

Кожны з названых трох тыпаў масла падзяляецца яшчэ на тры: зiмовае, усесезоннае i летняе. Не кожны аўтамабiлiст мае жаданне i магчымасць мяняць масла два разы на год — увесну i ўвосень. Вось i карыстаецца попытам усесезоннае. Аднак унiверсальнае — нiколi не азначала "найлепшае".

Яшчэ адна парада. Калi вы набылi аўто з рук i не ведаеце, якое масла залiваў яго папярэднi ўладальнiк i цi мяняў яго ўвогуле — адмоўцеся ад сiнтэтыкi. Сучасныя мiнеральныя i паўсiнтэтычныя вадкасцi маюць дастатковую колькасць прысадак, каб забяспечыць нармалёвы ўзровень абароны рухавiка. У любым выпадку пры першай замене масла лепш прамыць сiстэмы спецыяльным маслам. Улiчыце, што змешванне розных вiдаў масла недапушчальнае.

Далей трэба вырашыць, якое маторнае масла з абранай групы вы збiраецеся залiваць. У гэтым дапаможа маркiроўка на ўпакоўцы, якая распавядзе аб характарыстыцы масла. SАЕ — пазначэнне класа вязкасцi. Параметр пасля пазнакi SАЕ сведчыць аб сезоннасцi гэтага масла. Такiм чынам, SАЕ 5W — зiмовае, а SАЕ 50 — летняе сезоннае масла. Калi ў маркiроўцы ўбачыце SАЕ 10W-40, то перад вамi ўсесезонны прадукт. Далей яшчэ прасцей. Вы ведаеце тэмпературныя рэжымы ў месцы вашага пражывання, умовы эксплуатацыi аўтамабiля i ўмовы яго захоўвання — зыходзьце з гэтага.

Купляючы маторнае масла "зiмовага" класа, трэба ўлiчваць, што 0W падыходзiць да -30 °С, 5W да -25 °С, 10W да -20 °С, 15W да -15 °С, 20W да -10 °С, 25W да -5 °С. Што датычыцца "летняга" класа, то рэкамендуюцца масла класа ад "40" па SАЕ i вышэй. Гэтым вы забяспечыце захаванасць вязкасцi, дастатковую для ўтварэння масляной плёнкi i астуджэння паверхняў, якiя труцца.

Яшчэ адно пытанне, дзе памяняць масла?

Прасцей — на спецыялiзаваных СТА па замене масла. Па-першае, хутка. Па-другое, прафесiйна. Аўтааматару больш няма чаго ламаць галаву над выбарам самога масла: адмыслоўцы падбяруць яму неабходны прадукт, арыентуючыся на каталогi i рэкамендацыi вытворцы аўтамабiля.

Калi ёсць неабходны досвед цi памагаты, а таксама "яма" цi эстакада — можна правесцi замену i самастойна.

Варта памятаць, што пры выкарыстаннi сiнтэтыкi рухавiк можна не прамываць — у яе самой досыць моцныя мыйныя ўласцiвасцi. Далей бяром "мiнералку", калi была залiта мiнеральнае масла, "паўсiнтэтыку", калi была паўсiнтэтыка i "сiнтэтыку", калi было залiта сiнтэтычнае масла. Клас масла можна мяняць, але ў такiм выпадку неабходная прамыўка.

Абавязкова далучыце да замены масла i замену фiльтраў: масленага i паветранага.

Сама замена маторнага масла цяжкасцяў не ўяўляе, а вось з фiльтрам, можа стацца, давядзецца павазiцца. Гэтая праблема вырашаецца наступнымi прыёмамi. Палоску наждачнай паперы пераломваеце напалову так, каб звонку абедзве паверхнi былi наждачнымi. Такой паласой, зацiснуўшы яе далонню, адварочваеце фiльтр. Дапамагае нават у безнадзейных выпадках. Ну а калi ўжо i на гэта сiлаў бракуе, то прабiвайце бакавiну фiльтра, скажам, адвёрткай i адкручвайце з яе дапамогай. Тут ужо закон рычага: чым даўжэй рычаг, тым менш высiлак трэба прыкласцi.

Поспехаў!

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не лiшнiм будзе нагадаць бывалым вадзiцелям i паведамiць наноў спечаным, што ад якасцi масла ў "сэрцы" вашага аўто i выканання рэгламенту яг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика