Нават могiлкi — не перашкода
Нават могiлкi — не перашкода
П'яны 34-гадовы жыхар Барысава рухаўся на "БМВ-316", якi належаў яго мацi-пенсiянерцы, па аўтадарозе Неманiца — Пагодзiца — Кастрыца. На закругленнi дарогi ўправа не справiўся з кiраваннем. Выехаў на правую абочыну i... наехаў на 66-гадовую жанчыну. Пасля, замест таго, каб аказаць пенсiянерцы першую даўрачэбную дапамогу i выклiкаць "хуткую", знiк з месца здарэння. Пры гэтым яго нават не спынiла бетонная агароджа мясцовага могiльнiка i жалезная агароджа адной з магiл. І кiроўцу, i аўтамабiль супрацоўнiкi ДАI па гарачых слядах знайшлi ў суседняй вёсцы. Як паведамiлi ў Дзяржаўтаiнспекцыi МУС, праблемы з законам у гэтага кiроўцы пачалiся яшчэ ў пачатку 90-х гадоў. Упершыню яго пазбавiлi права на кiраванне транспартнымi сродкамi 5 гадоў таму за тое, што сеў за руль на падпiтку. Напярэдаднi няшчаснага здарэння, у маi, у мужчыны другi раз забралi пасведчанне кiроўцы за дарожна-транспартнае здарэнне. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
П'яны 34-гадовы жыхар Барысава рухаўся на "БМВ-316", якi належаў яго мацi-пенсiянерцы, па аўтадарозе Неманiца — Пагодзiца — Кастрыца. На |
|