Любiмае лякарства цара Гароха
Любiмае лякарства цара Гароха
Наўрад цi знойдзецца ў свеце хоць бы адзiн чалавек, якi нiколi не еў гароху. Гэта простая ежа насычае не горш, чым мясная: "Цяжка жуецца, затое ў жываце сытна!". Здаўна гаспадыням раiлi часцей гатаваць гарохавы суп i кашу: тады ўсе дамачадцы будуць здаровыя i моцныя целам. Гарох — сапраўдная крынiца бялкоў: iх у iм у два разы больш, чым у пшанiцы цi жыце. Па каларыйнасцi гарох пераўзыходзiць ялавiчыну i любое iншае мяса, па пажыўнасцi не ўступае нi грэчцы, нi рысу, а па колькасцi крухмалу роўны бульбе. У яго зярнятах шмат вiтамiнаў — А, групы В, РР, а таксама важных для жыццядзейнасцi нашага арганiзма мiкраэлементаў: жалеза, кальцыю i калiю. І ў свежым, i ў сухiм гароху змяшчаецца шмат селену i фолiевай кiслаты. Акрамя таго, гарохавая клятчатка выводзiць з арганiзма шлакi i лiшкi вадкасцi. Таму дыетолагi рэкамендуюць есцi больш гароху пры анемii, атэрасклерозе, атлусценнi, для прафiлактыкi валляка. Усяго паўшклянкi свежых гарохавых зярнят дае нашаму арганiзму чвэрць сутачнай нормы нiкацiнавай кiслаты — рэчыва, якое актыўна змагаецца з атэрасклерозам, ракам, астмай i рэгулюе ўзровень халестэрыну ў крывi. Наш любiмы цукровы гарошак не дапускае ўтварэнне трамбозаў, выводзiць жоўць, паляпшае работу сардэчнай мышцы. Вельмi карысныя i стручкi маладых пладоў — у iх шмат хларафiлу, жалеза i кальцыю. Увага! Гарохавыя стравы супрацьпаказаныя пры падагры, вострым нефрыце, запаленнi страўнiка i кiшэчнiка. Пры язве гарох можна есцi толькi ў выглядзе пюрэ. Пажылым людзям гарох перад ужываннем неабходна старанна праварыць. Каб пазбавiцца ад уздуцця жывата i папярэдзiць "уцечку газаў", у стравы з гароху трэба дадаваць моркву i есцi iх з хлебам. Лекавая сiла гарохуНародная медыцына рэкамендуе ўключаць гарох у штодзённае меню пры лячэннi дыябету, сухотаў, вiтылiга. Акрамя таго, гарох — выдатны мачагонны сродак: калi на працягу месяца штодня выпiваць па 2—3 шклянкi гарачага гарохавага адвару цi булёну з маладых стручкоў, можна вывесцi камянi з нырак i мачавога пухiра. Пры пякотцы: перад ядой старанна разжоўвайце тры-чатыры гарошыны свежага цi размочанага сушанага гароху (толькi не варанага). Пры нiзкiм гемаглабiне ў крывi: штодня з'ядайце за сняданкам па 3-4 ст. лыжкi кансерваванага цi свежага гарошку. Пры экзэме, гнойных ранах, сiняках: накладвайце на балючыя месцы прыпаркi з расцёртых недаспелых зярнят гароху (для ўзмацнення лекавага эфекту змяшайце сталовую лыжку гарохавага пюрэ з чайнай лыжкай узбiтага ў пену яечнага бялку). Для паляпшэння работы сасудаў галаўнога мозга: чатыры-пяць разоў на дзень, незалежна ад прыёму ежы, з'ядайце па чайнай лыжцы сушанага насення гароху, запiваючы цёплай вадой. Гарохавыя прысмакiГарошак па-французску 500 г свежага зялёнага гарошку, 12 дробных цыбулiн, 3 ст. лыжкi масла, 1 ч. лыжка мукi, соль i цукар на смак, пятрушка. Цыбулiны аблупiце, пакладзiце на патэльню з тоўстым дном, дадайце дзве сталовыя лыжкi масла, тушыце 7-8 хвiлiн на сярэднiм агнi. Затым пакладзiце гарох i тушыце яшчэ 10 хвiлiн пад накрыўкай, пасля чаго усыпце муку, цукар, соль, асцярожна перамяшайце, знiмiце з агню, накрыйце накрыўкай i настойвайце 5-7 хвiлiн. Перад падачай на стол пасыпце сечанай зялёнай пятрушкай, запраўце маслам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наўрад цi знойдзецца ў свеце хоць бы адзiн чалавек, якi нiколi не еў гароху. Гэта простая ежа насычае не горш, чым мясная: "Цяжка жуецца, затое ў
|
|