Керамiчная плiтка: сучасна i стыльна
Керамiчная плiтка: сучасна i стыльна
Як i некалькi дзесяцiгоддзяў таму, керамiчная плiтка з'яўляецца самым папулярным матэрыялам для аздаблення ваннага пакоя. Магчыма, нехта скажа: "Сумна, стандартна, надакучыла!". Дарэмна! Зайдзiце ў любую спецыялiзаваную краму, дзе прадаецца плiтка, i вялiзны асартымент гэтага тавару пераканае вас у тым, што пры дапамозе толькi аднаго матэрыялу — плiткi — можна ажыццявiць самыя смелыя дызайнерскiя задумкi. Сучасная керамiчная плiтка — гэта цэлы свет стыляў i бясконцыя варыянты дэкору. Некаторыя модныя тэндэнцыi ў дызайне прапануем вашай увазе. Класiка. Класiчны дызайн керамiчнай плiткi наўрад цi калi-небудзь выйдзе з моды. Класiка ва ўсiх вытворцаў ствараецца аднолькава — гэта, як правiла, два фонавыя тоны. Больш цёмны размяшчаецца знiзу сцяны, больш светлы — зверху. Дапаўняюць iх плiткi з малюнкам для дэкаратыўных уставак, раздзяляльны бардзюр з арнаментам i розныя тонкiя планкi, плiнтусы, фрызы. Этнас. Вялiкi ўплыў на плiтачную моду робiць Усход i Афрыка. Калекцыi стракацяць плiткай пад глiняныя пласцiны з выцiснутымi iероглiфамi, а бардзюры набываюць скульптурныя формы старажытнаегiпецкiх багоў цi квiтнеючай сакуры. Стылiзацыя пад фрэскi i наскальныя роспiсы, прымiтыўныя малюнкi i пейзажы — вось толькi невялiкая частка тых дэкораў, якiя сёння можна выкарыстаць у дызайне ваннага пакоя. Вялiкi ўплыў на плiтачную моду робiць Усход i Афрыка. Калекцыi стракацяць плiткай пад глiняныя пласцiны з выцiснутымi iероглiфамi, а бардзюры набываюць скульптурныя формы старажытнаегiпецкiх багоў цi квiтнеючай сакуры. Стылiзацыя пад фрэскi i наскальныя роспiсы, прымiтыўныя малюнкi i пейзажы — вось толькi невялiкая частка тых дэкораў, якiя сёння можна выкарыстаць у дызайне ваннага пакоя.Геаметрыя. Геаметрычны напрамак таксама вельмi папулярны. У арнаменце плiткi прысутнiчаюць квадраты, палосы, трохвугольнiкi, кругi. "Геаметрыя" на сценах прымушае любы iнтэр'ер глядзецца ярка i сучасна. Дызайнеры прапануюць мноства варыянтаў стыльных абстрактных узораў. Можна скарыстаць рознакаляровыя плiткi, паклаўшы iх радамi цi па дыяганалi i пры гэтым стварыць унiкальныя малюнкi. Геаметрычны напрамак таксама вельмi папулярны. У арнаменце плiткi прысутнiчаюць квадраты, палосы, трохвугольнiкi, кругi. "Геаметрыя" на сценах прымушае любы iнтэр'ер глядзецца ярка i сучасна. Дызайнеры прапануюць мноства варыянтаў стыльных абстрактных узораў. Можна скарыстаць рознакаляровыя плiткi, паклаўшы iх радамi цi па дыяганалi i пры гэтым стварыць унiкальныя малюнкi.Рэльефная паверхня. Гэта прарыў! Плоская плiтка стала аб'ёмнай. Вуглавыя цi акруглыя выступы, плаўныя цi рэзкiя гранi, iмiтацыя цаглянай кладкi цi трохмернага арнаменту — варыянтаў шмат. Асаблiва актуальны рэльеф для падлогавай плiткi — такiя ўзоры выконваюць i функцыю супрацьслiзгання. За кошт рэльефу можна стварыць арыгiнальную гульню святла i ценю: асветленая пад рознымi вугламi, плiтка будзе выглядаць па-рознаму. Гэта прарыў! Плоская плiтка стала аб'ёмнай. Вуглавыя цi акруглыя выступы, плаўныя цi рэзкiя гранi, iмiтацыя цаглянай кладкi цi трохмернага арнаменту — варыянтаў шмат. Асаблiва актуальны рэльеф для падлогавай плiткi — такiя ўзоры выконваюць i функцыю супрацьслiзгання. За кошт рэльефу можна стварыць арыгiнальную гульню святла i ценю: асветленая пад рознымi вугламi, плiтка будзе выглядаць па-рознаму.Імiтацыя. Сучасная керамiчная плiтка можа iмiтаваць усё што заўгодна: натуральны паркет, тэкстыль, скуру жывёл i рэптылiй, многае iншае. Плiтка пад метал таксама ў пашане. Такую плiтку складана адрознiць па выглядзе ад медзi, латунi цi сталi. Пры жаданнi можна ператварыць ванны пакой у залатую кладоўку. Iмiтацыя золата на плiтцы — апошнi пiск моды. Сучасная керамiчная плiтка можа iмiтаваць усё што заўгодна: натуральны паркет, тэкстыль, скуру жывёл i рэптылiй, многае iншае. Плiтка пад метал таксама ў пашане. Такую плiтку складана адрознiць па выглядзе ад медзi, латунi цi сталi. Пры жаданнi можна ператварыць ванны пакой у залатую кладоўку. Iмiтацыя золата на плiтцы — апошнi пiск моды.Фотапрынты. Некаторыя фабрыкi выпускаюць калекцыi плiтак з фотавыявамi, нанесенымi на паверхню пры дапамозе лiчбавага друку. Самыя актуальныя тэмы фотакарцiн — панарамныя вiдарысы гарадоў, прыродныя ландшафты, чорна-белыя фота. Калi размясцiць на сценах ваннага пакоя плiтку з выявай марскога дна цi ляснога пейзажу, можна зрокава пашырыць свой ванны пакой. Некаторыя фабрыкi выпускаюць калекцыi плiтак з фотавыявамi, нанесенымi на паверхню пры дапамозе лiчбавага друку. Самыя актуальныя тэмы фотакарцiн — панарамныя вiдарысы гарадоў, прыродныя ландшафты, чорна-белыя фота. Калi размясцiць на сценах ваннага пакоя плiтку з выявай марскога дна цi ляснога пейзажу, можна зрокава пашырыць свой ванны пакой.Буйныя фарматы. Прывычная для нас квадратная плiтка 15х15 см здае свае пазiцыi i саступае месца вялiкiм прамавугольным памерам 20х30, 10х30 i нават 25х50 см — гэта адна з самых модных тэндэнцый апошнiх гадоў. Буйная плiтка выглядае вельмi эфектна, прычым укладваюць яе як вертыкальна, так i гарызантальна. Калi пакласцi прамавугольную плiтку гарызантальна, сцены будуць здавацца шырэйшымi, а калi вертыкальна — то вышэйшымi. Прывычная для нас квадратная плiтка 15х15 см здае свае пазiцыi i саступае месца вялiкiм прамавугольным памерам 20х30, 10х30 i нават 25х50 см — гэта адна з самых модных тэндэнцый апошнiх гадоў. Буйная плiтка выглядае вельмi эфектна, прычым укладваюць яе як вертыкальна, так i гарызантальна. Калi пакласцi прамавугольную плiтку гарызантальна, сцены будуць здавацца шырэйшымi, а калi вертыкальна — то вышэйшымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як i некалькi дзесяцiгоддзяў таму, керамiчная плiтка з'яўляецца самым папулярным матэрыялам для аздаблення ваннага пакоя. Магчыма, нехта скажа: &q
|
|