Беларускiя дзяржвыдавецтвы выпусцiлi больш за палову падручнiкаў да новага навучальнага года
Беларускiя дзяржвыдавецтвы выпусцiлi больш за палову падручнiкаў да новага навучальнага года
Больш за палову падручнiкаў выпусцiлi беларускiя дзяржвыдавецтвы да новага навучальнага года. Аб гэтым паведамiла на калегii ведамства першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч. "Да 2009/2010 навучальнага года дзяржаўным выдавецтвам неабходна падрыхтаваць i выпусцiць 114 назваў падручнiкаў i навучальных дапаможнiкаў. На 17 лiпеня выпушчана 62 падручнiкi. Работа вядзецца рытмiчна, але ўскладнена здачай асобных рукапiсаў, а таксама значным перавышэннем запланаваных аб'ёмаў", — адзначыла Лiлiя Ананiч. Усяго выдавецтвы Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi за першае паўгоддзе 2009 года выпусцiлi 226 назваў кнiжнай прадукцыi тыражом 2,2 млн экзэмпляраў, у тым лiку па заказе мiнiстэрства 57 сацыяльна значных выданняў тыражом 227,3 тыс. экзэмпляраў. Арганiзацыям, што выдаюць, на выпуск сацыяльна значных выданняў са сродкаў рэспублiканскага бюджэту Мiнiнфармам пералiчана Br2180 млн субсiдыi. З iх на выпуск i дастаўку ў бiблiятэкi ўстаноў адукацыi кнiг серыi "Школьная бiблiятэка" — Br1563,4 млн, або 71,7 працэнта. За шэсць месяцаў выдавецтвы рэалiзавалi прадукцыi на Br8824 млн пры плане Br7410 млн, атрымалi Br993 млн прыбытку ад рэалiзацыi. Рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi склала 15,4 працэнта. Першы намеснiк мiнiстра адзначыла, што асноўныя паказчыкi, зацверджаныя бiзнэс-планамi, за першае паўгоддзе выканалi ўсе выдавецтвы. Аднак гаварыць аб дасягненнi стабiльнасцi не даводзiцца. Не выклiкае аптымiзму i рост рэшткаў гатовай прадукцыi. Яны дасягнулi Br9291,6 млн (1227 назваў у колькасцi 938,1 тыс. экзэмпляраў). Пагоршылася сiтуацыя з закупкай сацыяльна значнай лiтаратуры бiблiятэкамi ў сувязi са скарачэннем фiнансавання. У першым паўгоддзi 2009 года бiблiятэкi закупiлi 61,9 тыс. экзэмпляраў кнiг на Br1115,1 млн, што менш, чым у аналагiчным перыядзе мiнулага года, на 37,6 тыс. экзэмпляраў, або на 37,8 працэнта, па кошце — на Br189,8 млн, або на 14,6 працэнта. Скарацiлi закупкi кнiг i бiблiятэкi ўстаноў адукацыi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за палову падручнiкаў выпусцiлi беларускiя дзяржвыдавецтвы да новага навучальнага года. Аб гэтым паведамiла на калегii ведамства першы намеснiк
|
|