Час вялікага хлеба
Час вялікага хлеба
Масавая ўборка збожжавых пачалася ў Беларусі. Аб гэтым паведамiў карэспандэнту БЕЛТА начальнiк упраўлення раслiнаводства, кормавытворчасцi i насенняводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Рыгор Раманюк. Уборка лiчыцца масавай, калi ў цэлым па краiне скошана 5 працэнтаў уборачнай плошчы. Паводле даных на 27 лiпеня, збожжавыя i зернебабовыя культуры (акрамя кукурузы) убраны са 121 тыс. га, што складае 5,12 працэнта агульнай уборачнай плошчы. Лiдзiруюць гаспадаркi Брэсцкай i Гомельскай абласцей, дзе скошана адпаведна 14,8 працэнта i 13 працэнтаў ад запланаванага. У Гродзенскай вобласцi ўбрана 2,7 працэнта да плана, у Мiнскай — 1,3 працэнта, у Магiлёўскай — 0,4 працэнта, у Вiцебскай — 0,12 працэнта. У цэлым па краiне намалочана 452 тыс. тон збожжа. Ураджайнасць збожжавых i зернебабовых культур складае 37,52 ц/га, што на 3,79 ц больш, чым на аналагiчную дату мiнулага года. Перад аграрыямi стаiць задача завяршыць масавую ўборку ўраджаю за 20 пагодлiвых дзён. Не выключана, што ў асобных раёнах краiны ўборачная кампанiя можа зацягнуцца з-за неспрыяльных умоў надвор'я. Моцныя дажджы ўжо стрымлiваюць уборку ў цэнтральных i паўночных рэгiёнах. З-за пераўвiльгатнення i падтаплення глебы работа тэхнiкi тут ускладнена, таму ўборачная iдзе больш марудна, чым у паўднёвай частцы Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Масавая ўборка збожжавых пачалася ў Беларусі. Аб гэтым паведамiў карэспандэнту БЕЛТА начальнiк упраўлення раслiнаводства, кормавытворчасцi i насенняво
|
|