Манеты Шалi
Манеты Шалi
У серыi "Знакi задыяка" з учарашняга дня ўвёў у абарачэнне Нацыянальны банк Беларусi, паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч. Памятная сярэбраная манета выпушчана намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 грама, медна-нiкелевая манета мае намiнал 1 рубель. На адваротным баку сярэбранай манеты ў цэнтры знаходзiцца стылiзаваная выява шаляў, у верхняй частцы якiх — устаўка з сiнтэтычнага крышталя. Манеты адчаканеныя на АТ "Манетны двор Польшчы": сярэбраная — якасцю "анцыркулейтэд, аксiдзiраваная", медна-нiкелевая — якасцю "брыльянт-анцыркулейтэд". Тыраж сярэбранай манеты — да 25 000 штук, медна-нiкелевай — 10 000. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У серыi "Знакi задыяка" з учарашняга дня ўвёў у абарачэнне Нацыянальны банк Беларусi, паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк на |
|