Зарплата домакiраўнiкоў у Вiцебскай вобласцi цяпер залежыць ад дэбiторскай запазычанасцi за паслугi
Зарплата домакiраўнiкоў у Вiцебскай вобласцi цяпер залежыць ад дэбiторскай запазычанасцi за паслугi ЖКГ
Кiраўнiкi домакiраўнiцтваў у Вiцебскай вобласцi цяпер будуць матэрыяльна зацiкаўленыя ў пагашэннi пратэрмiнаванай запазычанасцi за паслугi ЖКГ. Новая сiстэма аплаты працы кiраўнiкоў ЖРЭТ i ЖЭУ ўведзеная ў Вiцебскай вобласцi з 1 лiпеня, паведамiў начальнiк упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi Вiцебскага аблвыканкама Андрэй Шарэц. Аднымi з асноўных паказчыкаў, па якiх будзе прэмiравацца або дэпрэмiравацца кiраўнiк, — гэта наяўнасць дэбiторскай запазычанасцi i аб'ём аказання платных паслуг насельнiцтву. У Вiцебскай вобласцi за 6 месяцаў гэтага года пратэрмiнаваная запазычанасць насельнiцтва прадпрыемствам ЖКГ узрасла з Br6,9 млрд (на 1 студзеня 2009 г.) да Br7,6 млрд. Найбольш высокi ўзровень пратэрмiнаванай дэбiторскай запазычанасцi насельнiцтва ў Аршанскiм, Вiцебскiм, Шумiлiнскiм i Сенненскiм раёнах, а таксама ў Оршы i Вiцебску. Па вынiках студзеня—мая гэтага года тэмп росту платных паслуг ЖКГ насельнiцтву склаў 101 працэнт да аналагiчнага перыяду мiнулага года. Вызначаныя паказчыкi не выконваюцца ў 11 раёнах. Дзiяна КУРЫЛА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiкi домакiраўнiцтваў у Вiцебскай вобласцi цяпер будуць матэрыяльна зацiкаўленыя ў пагашэннi пратэрмiнаванай запазычанасцi за паслугi ЖКГ. Новая
|
|