21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi ў доме жыць болей нельга

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi ў доме жыць болей нельга

Кватэрнае пытанне

 

У адпаведнасцi з дзейным заканадаўствам грамадзяне, жылыя памяшканнi якiх з-за надзвычайных сiтуацый прыроднага i тэхнагеннага характару сталi непрыдатнымi для пражывання, маюць права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду. Што разумець пад сiтуацыямi "прыроднага i тэхнагеннага характару"?

А. Сакалова, г. Брэст.

г. Брэст.

Класiфiкацыя надзвычайных сiтуацый прыроднага i тэхнагеннага характару дадзена ў Iнструкцыi, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь ад 19 лютага 2003 г. № 17. У прыватнасцi, да надзвычайных сiтуацый тэхнагеннага характару аднесены транспартныя аварыi (катастрофы), пажары, несправакаваныя выбухi або iх пагроза, аварыi з выкiдам (пагрозай выкiду) небяспечных хiмiчных, радыеактыўных, бiялагiчных рэчываў, раптоўнае разбурэнне збудаванняў i будынкаў, аварыi на iнжынерных сетках i збудаваннях жыццезабеспячэння, гiдрадынамiчныя аварыi на плацiнах, дамбах i iншых iнжынерных будынках.

Пад надзвычайнымi сiтуацыямi прыроднага характару разумеюцца небяспечныя геалагiчныя, метэаралагiчныя, гiдралагiчныя з'явы, дэградацыi грунтоў цi нетраў, прыродныя пажары, змяненне стану паветранага басейна, змяненне стану водных рэсурсаў i бiясферы i iнш.

Разгляд пытанняў прызнання жылых памяшканняў непрыдатнымi для пражывання або неадпаведнасцi iх санiтарным i тэхнiчным патрабаванням, што прад'яўляюцца да жылых памяшканняў, ускладаецца на пастаянна дзейную мiжведамасную камiсiю, якая ўтвараецца раённым, гарадскiм, раённым у горадзе выканаўчым цi распарадчым органам. Рашэнне аб прызнаннi жылога памяшкання непрыдатным для пражывання прымаецца ў вызначаным парадку на падставе матэрыялаў абследавання стану жылых памяшканняў.

Вiктар САВIЦКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з дзейным заканадаўствам грамадзяне, жылыя памяшканнi якiх з-за надзвычайных сiтуацый прыроднага i тэхнагеннага характару сталi непрыда
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика