21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

МiфЫ пра сям'ю алкаголiка

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МiфЫ пра сям'ю алкаголiка

Алкагалiзм прыносiць шкоду не толькi самому пiтушчаму чалавеку, але i яго сям'i. Праўда, нягледзячы на сур'ёзныя праблемы, блiзкiя алкаголiкаў не звяртаюцца па дапамогу. Больш за тое, сваiмi "хворымi" паводзiнамi яны перашкаджаюць вылячэнню самога алкаголiка. Як высветлiлася, iмкненню пачаць вырашаць праблемы перашкаджаюць устойлiвыя стэрэатыпы наконт праблемы алкагалiзму. Разабрацца ў мiфах, якiя жывуць у сем'ях алкаголiкаў, мне дапамагалi члены ананiмнай групы дапамогi сваякам i блiзкiм алкаголiкаў Ал-Анон.

Мiф 1. Алкаголiк можа кiнуць у любы момант

Святлана i Дзмiтрый пазнаёмiлiся яшчэ ў студэнцтве. Ён — падцягнуты брунет з карымi вачыма, спартсмен, эканамiст па адукацыi, з перспектывамi ў жыццi. Яна — сiмпатычная выдатнiца, спадабалася яму адразу. Згулялi вяселле. Адпрацаваўшы размеркаванне ў калгасе, Дзмiтрый падаўся на вольны хлеб — стаў бiзнэсменам. I паехала, пакацiлася. Фуршэты, сустрэчы, перамовы — нi адно такое мерапрыемства не абыходзiлася без алкаголю. Паступова Святлана стала заўважаць, што Дзiма ўсё часцей i часцей прыходзiць дамоў з пахам гарэлкi. Дома часта з'яўлялiся незразумелыя "сябры". Такiя "заходы" працягвалiся па некалькi тыдняў. Святлана абуралася, сварылася, папракала, вылiвала гарэлку, крычала, што падасць на развод. Але гэта спрацоўвала толькi на пэўны час: Дзiма трымаўся пару месяцаў, а пасля зноў запiваў. Святлана не разумела, чаму так, чаму ён не можа кiнуць пiць. Яна чакала, верыла, адказвала на ўсе тэлефанаваннi, iлгала партнёрам, мацi, сябрам, а Дзiма выпiваў i выпiваў. Святлана цярпела пабоi, лаянку, абразы. Пасля 15 гадоў сумеснага жыцця яна вырашыла схадзiць да нарколага, каб прасiць паратунку для мужа. Нарколаг накiравала яе ў групу Ал-Анон.

З падобнымi сiтуацыямi на сходы груп Ал-Анона прыходзяць амаль усе. Боль i адчай, неразуменне, чаму менавiта ў маёй сям'i муж, бацька цi брат п'е, чым я вiнаватая, чаму ён не кiне i г.д.

Да прыходу ў групу ўзаемадапамогi Вольга была ўпэўненая, што алкагалiзм — дрэнная звычка, што ў гэтым вiнаватае асяроддзе i iнш.

— Пасля пяцi гадоў сумеснага жыцця я стала разумець, што ён п'е не так, як астатнiя, — расказвае Вольга. — Пасля я звярнулася да псiхолагаў. Мне сказалi ўпершыню ў жыццi, што гэта хвароба. I цалкам магчыма, што ён не вылечыцца i не справiцца сам. Гэта iнфармацыя была для мяне як гром сярод яснага неба, я не магла ёй яшчэ доўга паверыць. I толькi пад канец свайго асабiстага крызiсу я ўбачыла, што мой блiзкi чалавек, нават калi зусiм ужо не хоча, не можа не пiць. Зараз я ўжо не шукаю прычыны з'яўлення залежнасцi, не аналiзую, на якой стадыi яна з'явiлася. Я разумею, што чалавек заглушае нейкiя свае ўнутраныя праблемы, што алкагалiзм пасялiўся на спрыяльнай глебе. Гэта сiмптом унутранай праблемы асобы, нейкiх дэфектаў характару i iнш. I самастойна на гэтай стадыi чалавек не можа справiцца.

Мiф 2. Ён п'е, бо дрэнная жонка, начальнiк, праца i г.д.

Аляксей на пытанне, чаму ён выпiвае, заўжды адказваў, што гэта ад дрэннага жыцця.

— Ну вось як не пiць, — на другi тыдзень запою расказваў ён сябрам каля мясцовай лазнi, — жонка мая пастаянна сварыцца на мяне, дзецi не слухаюцца, дрэнна вучацца, я для iх не аўтарытэт. Ды i брыгадзiр коса на мяне паглядвае, а ў калгасе, перавыконваю норму цi не, заробак той жа. Адно толькi i застаецца — пайсцi ды напiцца.

— Уласцiвасць алкагалiзму — выдаваць жаданае за сапраўднае, — кажа Вольга, член групы Ал-Анон. — Алкаголiк абвiнавачвае, калi яму патрэбная нагода выпiць. А нагодай можа быць усё: дрэннае надвор'е, нехта не тое скажа, няправiльна едзе па дарозе i г.д. Прычына ж адна — алкагалiзм. У мяне некалькi алкаголiкаў у сям'i. Гэта тата, брат i муж. I зараз, калi яны пачынаюць мяне папракаць цi вiнавацiць, я не бяру гэта на свой рахунак. Раней я паводзiла сябе зусiм па-iншаму, я крычала, высмейвала, абвiнавачвала чалавека. Але гэта было раней. Пасля таго, як я стала наведваць групы, пачала аналiзаваць свае паводзiны. Калi я чалавека не крыўджу як жонка, калi я стаўлюся да яго з улiкам яго хваробы, то я i не вiнаватая. Бываюць моманты, што я бачу, як хвароба проста "лезе". Тады небяспечна знаходзiцца каля яго, я магу вельмi хутка пачаць рэагаваць на яго абразы, крычаць i г.д. А яму ж гэта толькi i трэба. Калi я ўцягнуся ў сварку, то ён скiне на мяне ўсю сваю вiну, i будзе вельмi вялiкая нагода выпiць. А я не хачу даць яму такую нагоду. Я хачу, каб ён сам адчуў наступствы свайго стану, калi ён накiдваецца на невiнаватага чалавека, i каб зразумеў, што не так нешта з iм.

Мiф 3. Ён кiне пiць, i ўсё будзе па-iншаму

Два гады таму, калi Лена яшчэ не наведвала сходы Ал-Анона, яна лiчыла, што як толькi алкаголiк кiне пiць, адразу настануць светлыя часы.

— Я, памятаю, была ўпэўнена ў гэтым, — кажа Лена. — I вось быў перыяд, калi ён месяц не пiў. Толькi глядзеў тэлевiзар, не працаваў. Ён звальняўся з прац розных пастаянна, бо казаў, што паўсюль мала плацяць. Дзiця маленькае ў нас было. Я i за дзiцем, i за мужам сачыла, мыла, гатавала, прыбiрала. У сям'i было такое напружанне. Ён вiнавацiў мяне ў тым, што з-за мяне кiнуў пiць, што гэта я вiнаватая ва ўсiм i г.д. А мне падавалася, што са мной усё нармальна. Так што гэта дакладна мiф, што калi ён кiне, усё зменiцца. Як высвятляецца, гэта толькi пачатак. Пасля доўгiх ваганняў я сышла ад мужа. Сышла цяжарная, уся ў слязах. I ён пачаў змяняцца толькi пасля гэтага. Калi я падала на алiменты i сваё ўтрыманне, ён пайшоў на працу. Натуральна, ён пагражаў, што, калi я не вярнуся, знойдзе iншую жанчыну. Мне было вельмi страшна за гэта. Я парывалася вярнуцца, але гэта азначала зноў пакутаваць. Я хадзiла на сходы, тэлефанавала сябрам. I гэта мне вельмi дапамагло.

Па словах членаў груп Ал-Анона, жыць па-старому з цвярозым чалавекам не атрымлiвалася. Калi алкаголiк пераставаў пiць, прычын вiнавацiць яго ў сваiх праблемах ужо не было. А схемы паводзiнаў заставалiся тымi ж. Многiя з жонак алкаголiкаў казалi сваiм мужыкам: "Лепш бы ты пiў".

— Я не прывыкла жыць з цвярозым чалавекам, мне абавязкова трэба было на некага цiснуць. Было дзве адзiна магчымыя сiтуацыi: альбо мяне прынiжаюць, альбо я прынiжаю, — гаворыць Вольга. — Пацiху мне давялося навучыцца бачыць ягоныя змены, вучыцца жыць па-новаму. Калi пачынаеш яго падтрымлiваць, паважаць, падтрымлiваеш i цвярозасць, i яго павагу да сябе. Але ўсё гэта немагчыма без унутраных змен у сабе.

Мiф 4. Хворы толькi алкаголiк, а з сям'ёй усё нармальна

Лена "лячыла" свайго мужа рознымi метадамi. Гэта былi "кадзiроўкi", псiхатэрапеўты i варажбiткi. Яна цягала мужа паўсюль, пераспрабавала ўсё, што толькi можна. Пры гэтым жанчына цалкам адмовiлася ад сябе. Яна фактычна жыла мужам.

— Я нават таблеткi яму падсыпала, каб яго ад гарэлкi ванiтавала, — расказвае жанчына. — I нiчога не дапамагала. Ён толькi больш стаў пiць. А калi ён не пiў, жыццё мне падавалася раем.

Аднойчы Лена прачытала на адным з форумаў у iнтэрнэце паведамленнi жанчын, якiя пыталiся, як дапамагчы мужам кiнуць пiць. I побач было паведамленне псiхолага, якi прапанаваў iм прыйсцi на сустрэчу i абмеркаваць свае праблемы. На яе нiхто не прыйшоў.

— I я падумала, што таксама не прыйшла б, — прызнаецца Лена. — Я раней сапраўды думала, што гэта ў iм усе праблемы, а не ўва мне. Алкаголiк стаў вiнаватым ва ўсiх маiх бедах. Часам я нешта не так раблю, а ў мяне вiнаваты алкаголiк. А бывае, ён нi пры чым. I атрымоўваецца, што я такая ж залежная, як i муж. Толькi ён — ад бутэлькi, а я — ад яго. Я хачу ўсё кантраляваць, як ён там, што з iм, дзе ён. Майго жыцця няма, я станаўлюся пустым месцам без яго. I так не хочацца сваiм жыццём займацца, што лепш яго вiнавацiць ва ўсiм. У тым, што так праходзяць мае днi, што мне дрэнна. Мне мама да гэтага часу кажа: вось калi б ён не пiў, а то ўсё жыццё табе скалечыў. А гэта не ён, а я сама. Я стала гэта разумець пасля. Мне сорамна, што я сябе так раней паводзiла. Крыўдзiлася без прычыны, крычала, скандалiла, папракала. Зараз я перакананая, што я таксама хворая.

Мiф 5. Сям'я сама справiцца з гэтай праблемай

Прызнацца бацькам, сабе ў тым, што яе муж — алкаголiк, Вольга доўга не магла. Яна баялася, што яе асудзяць, маўляў, гэта з-за яе муж пачаў пiць. Ды i сорамна было ўсвядомiць, што выйшла замуж зусiм не так, як хацелася.

— У мяне была ўстаноўка выйсцi замуж за непiтушчага чалавека, паколькi ў мяне самой бацька выпiвае. Хацела даказаць усiм, што ў мяне будзе ўсё зусiм па-iншаму. I калi з'явiлiся праблемы, я доўга не прызнавалася нават сабе ў iх. Я хавала тое, што ў нас адбывалася, дзесяцiгоддзямi хавала. Асаблiва перад бацькамi. Яны бачылi яго на падпiтку. Але што тут такога, у нас жа ўсе п'юць. У сваiм самападмане я дайшла да вельмi дзiўных рэчаў. Вось мама тэлефануе, я ведаю, што мужа няма, i не падыходжу да тэлефона. Калi яго не было па тыднях, я баялася, што патэлефануе мама i пачне мяне шкадаваць, расказваць, якiя ўсе мужыкi дрэнныя. I гэтыя ўсе будуць i мой муж, i брат, i бацька. Калi я ведала, што муж недзе аб'явiўся, я тэлефанавала бацькам з працы, казала, што я занятая, усё нармальна цi ператэлефаную заўтра. Я заўжды ўмела выкручвацца такiмi вывернутымi спосабамi, што ў хлуснi гэтай заблыталася сама. Я была вельмi адзiнокая i мне было вельмi дрэнна. Людзям я не давярала, жыла сам-насам са сваiмi праблемамi.

Пасля доўгага часу Вольга звярнулася да псiхолагаў, пачала хадзiць у групы дапамогi. Самастойна справiцца са сваiм становiшчам Вольга была не ў стане.

Мiф 6. Наглядзеўшыся на бацькоў, дзецi пiць не будуць

— Я вельмi добра памятаю сябе i брата маленькiмi, — расказвае Вольга, — Былi сцэны з п'яным бацькам, разборкi, скандалы. Падчас iх мама i бабуля майму малодшаму брату пастаянна казалi, глядзi вось, каб ты такiм не быў. I нават мой брат сам казаў, калi мама плакала: "Я такiм не буду, я не буду пiць. Гэта так дрэнна". I ён стаў алкаголiкам, нягледзячы на тыя жахi, што бачыў. Ён быў пастаяннай ахвярай. Бацька казаў, што быццам бы п'е з-за таго, што брат дрэнна вучыцца. А брат не прыходзiў начаваць дадому, таму што яго пастаянна чакала пакаранне. Вiдаць, у яго застаўся боль з сям'i. I напэўна, алкаголь дапамагаў зняць гэты боль i паглыбiцца ў сябе.

Дзецi з сем'яў алкаголiкаў не маюць прыкладу, як правiльна будаваць узаемаадносiны, яны часта не могуць знайсцi выйсця са, здавалася б, простых сiтуацый. I гэты цяжар здымаюць з дапамогай алкаголю.

— У мяне былi перыяды, калi мне здавалася, што горш, чым у мяне, быць не можа, — расказвае Дзiяна. — Усё было дрэнна: У нашай сям'i не хапала грошай i мне даводзiлася выжываць на адну толькi стыпендыю. Я хадзiла ў старых рваных ботах i куртцы, бо новыя купiць не магла. Як я тады не пачала выпiваць, як мая суседка па iнтэрнацкiм пакоi, я не ведаю. Але я была недалёкая ад гэтага. Пасля наведвання груп Ал-Анон я пачала разумець, што не ўсё так фатальна. Аказваецца, можна знайсцi выйсце нават з яшчэ горшай сiтуацыi, чым мая.

Настасся Занько.

 

Каментарыi спецыялiстаў

Адам Тарасавец, галоўны ўрач ЛТП-1 Светлагорска:

— Людзi, якiя не ўжываюць алкаголю, а жывуць побач з алкаголiкам — гэта сузалежныя людзi. У такой сям'i алкаголiк становiцца пупам зямлi. Родзiчы быццам стараюцца ад усяго ўсцерагчы алкаголiка. Яны гатуюць яму абеды, сочаць, каб ён быў чыстым, мыюць яму адзенне. I думаюць, што такiм чынам дапамагаюць яму. А насамрэч, робяць яму мядзведжую паслугу. Алкаголiк нiчога не робiць сам, ён перастае адказваць за свае словы, учынкi.

Часцей за ўсё сузалежнымi становяцца мацi, жонкi, сёстры. У мяне быў такi выпадак, калi мацi з-за сына кiнула працу, перастала за сабой сачыць. Скончылася ўсё ЛПП для сына i сур'ёзнымi псiхалагiчнымi праблемамi для яе.

Для алкаголiка вельмi вялiкае значэнне мае асяродак, куды ён вяртаецца. Калi асяродак змяняецца, то ёсць верагоднасць, што алкаголiк перастане пiць. Калi ж нiчога не зменiцца, то вельмi праблематычна для алкаголiка змянiцца.. Ён не можа жыць па-за грамадствам, па-за сям'ёй.

Праблема сузалежнасцi нарастае, бо павялiчваецца колькасць алкаголiкаў.

 

 

Куды можна звярнуцца па дапамогу

Мiнскi гарадскi клiнiчны наркалагiчны дыспансэр, г. Мiнск, вул. Гастэлы, д.16, тэл.: 203 56 98.

"Гродзенскi абласны клiнiчны цэнтр "Псiхiятрыя-наркалогiя", кругласуткавы тэлефон даверу па Гродне — 170.

Крызiсны абласны наркалагiчны цэнтр "Надзея" для родзiчаў i блiзкiх алкаголiкаў i наркаманаў, г. Гомель, вул. Яфрэмава 2/2, тэл. 54 00 88.

Ананiмныя групы дапамогi блiзкiм i родзiчам алкаголiкаў Ал-Анон:

Тэл. 8 (029) 550 54 24 з 20.00 да 22.00.

А таксама кансультацыйныя кабiнеты для сем'яў алкаголiкаў i наркаманаў ёсць пры кожным наркалагiчным аддзяленнi. Па дапамогу можна звярнуцца да псiхолагаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алкагалiзм прыносiць шкоду не толькi самому пiтушчаму чалавеку, але i яго сям'i. Праўда, нягледзячы на сур'ёзныя праблемы, блiзкiя алкаголiкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика