21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вочкі патрабуюць разгрузкi

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вочкі патрабуюць разгрузкi

(Працяг. Пачатак у нумарах за 23, 24, 25 ліпеня.)

На вашы пытаннi адказала галоўны дзiцячы афтальмолаг Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, доктар медыцынскiх навук, дацэнт кафедры афтальмалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Вiкторыя КРАСIЛЬНIКАВА.

— Хутчэй за ўсё, прычына схаванай касавокасцi — гетэрафарыя, стан, калi моц мышцаў неўраўнаважаная. Пры гэтым, калi дзiця, напрыклад, задумалася i не канцэнтруе сваёй увагi, адно з вачэй можа адхiляцца ў той цi iншы бок. Але варта нечым прыцягнуць увагу дзiцяцi, як тое аўтаматычна звядзе вочы, якiя вернуцца ў правiльнае становiшча. У такой сiтуацыi я парэкамендавала б прайсцi абследаванне ў акулiста па месцы жыхарства для вызначэння моцы рэфракцыi i карэгiравання гэтай анамалii.

 — Глуск, Антанiна. Што вы можаце параiць 17-гадовай дачцэ з блiзарукасцю?

— Захоўваць гiгiену зроку. Перш за ўсё, чытаць абавязкова седзячы за сталом. Адлегласць ад кнiгi да вачэй павiнна быць 30 см, асвятленне павiнна быць злева i нельга, каб было сляпучае святло, адлюстраванае ад кнiгi. Дзiця павiнна займацца 45 хвiлiн i абавязкова 15 хвiлiн адпачываць. Але пры гэтым яно не павiнна мяняць кнiжку на камп'ютар, а камп'ютар на тэлевiзар. Трэба проста памяняць зрокавую нагрузку на фiзiчную цi аўдыёнагрузку.

 — Гродна, Галiна Пятроўна. Скажыце, калi ласка, колькi гадзiн у дзень дзецям можна глядзець тэлевiзар, "мець зносiны" з камп'ютарам?

— Дзецям-дашкольнiкам прагляд тэлевiзара рэкамендуецца не больш як 15 хвiлiн у дзень, iнакш кажучы, можна паглядзець адзiн мультфiльм. А за камп'ютарам такiм маленькiм можна знаходзiцца не больш за 5 хвiлiн. Малодшыя школьнiкi могуць паглядзець у дзень адзiн фiльм цi адзiн блок мультфiльмаў, ад 30 хвiлiн да гадзiны. Тое ж датычыцца i камп'ютара — не больш за гадзiну. Пры гэтым лепш зрабiць тры захады па 15 хвiлiн, чым сядзець за iм гадзiну. Цяпер iснуюць добрыя праграмы, якiя дазваляюць рэгламентаваць работу дзiцяцi за камп'ютарам. Дапусцiм, 15 хвiлiн дзiця працуе, але за тры хвiлiны да заканчэння работы паступiць сiгнал аб тым, што камп'ютар будзе адключаны... Старэйшыя школьнiкi могуць паглядзець не больш як адзiн мастацкi фiльм у дзень, за камп'ютарам правесцi не больш як 2 гадзiны, але абавязкова з перапынкамi.

 — Салiгорск, Юлiя. Сыну 15 гадоў. Чатыры гады таму яму паставiлi дыягназ "траўматычная катаракта". Якiмi могуць быць наступствы?

— Усё залежыць ад ступенi пашкоджання хрусталiка. Калi гэта частковая траўматычная катаракта, — стабiльная, то iстотных змяненняў для зроку можа не быць. Але, калi гэта траўматычная катаракта прагрэсуе i, значыць, знiжае зрок, то яе неабходна прааперыраваць, паставiць штучны хрусталiк. У такiм выпадку вастрыня зроку можа аднавiцца да адзiнкi, калi няма паталогiй з боку сятчаткi i рагавiцы.

 — Светлагорск, Наталля. Вядома, што нашы дзецi адчуваюць сур'ёзныя зрокавыя нагрузкi. Гэтаму садзейнiчае рытм сучаснага жыцця. А цi iснуюць спецыяльныя практыкаваннi, якiя дапамагаюць зняць стомленасць вачэй?

— Так, iснуе цэлы комплекс практыкаванняў i методык, якiя дазваляюць расслабiць вока. Гэтыя методыкi ёсць у любой палiклiнiцы. Акрамя таго, цяпер ёсць рэлаксуючыя камп'ютарныя праграмы, спецыяльна створаныя для таго, каб вока падчас работы за камп'ютарам адпачывала. Гэтыя праграмы ёсць у продажы.

 — Смалявiчы, Пётр Мiкалаевiч. Што такое "сiндром сухога вока" i як засцерагчыся ад яго?

— Пад "сiндромам сухога вока" маецца на ўвазе цэлы сiмптомакомплекс. Паталогiя суправаджаецца тым, што выпрацоўваецца недастатковая колькасць слязы, або слязы выпрацоўваецца шмат, аднак яна па сваiм якасным складзе не адпавядае нармальнай слязе. Асноўныя скаргi пры гэтым могуць быць на адчуванне чужога прадмета ў воку, пачуцця пяску ў вачах, пачырваненне краёў павек. Прычынай узнiкнення сiндрому могуць быць памяшканнi з кандыцыянерам, дзе недастатковая вiльгаць паветра, працяглая работа за камп'ютарам, пры якой скарачаецца частата маргальных рухаў, не поўнасцю ўвiльгатняецца рагавiца i кан'юнктыва... Як засцерагчыся? Увiльгатняць памяшканнi, пры рабоце за камп'ютарам прымусiць сябе лiшнi раз мiргнуць. Можна прымяняць слёзазаменнiкi.

Святлана БАРЫСЕНКА, Вольга ШАЎКО.

Ёсць пытаннi? Тэлефануйце...

На наступным тыднi дзяжурыць на "гарачай" лiнii Мiнiстэрства аховы здароўя (222 70 80) плануюць:

28 лiпеня — намеснiк галоўнага ўрача Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы Яўген Iванавiч НОВIКАЎ.

— намеснiк галоўнага ўрача Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы Яўген Iванавiч НОВIКАЎ.

29 лiпеня — намеснiк дырэктара РНПЦ траўматалогii i артапедыi Людмiла Антонаўна ПАШКЕВIЧ.

— намеснiк дырэктара РНПЦ траўматалогii i артапедыi Людмiла Антонаўна ПАШКЕВIЧ.

30 лiпеня — намеснiк дырэктара РНПЦ гематалогii i трансфузiялогii Сяргей Пятровiч ЛЯШЧУК.

— намеснiк дырэктара РНПЦ гематалогii i трансфузiялогii Сяргей Пятровiч ЛЯШЧУК.

31 лiпеня — галоўны спецыялiст упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Жанна Iванаўна ЕРАМЕЕВА.

— галоўны спецыялiст упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Жанна Iванаўна ЕРАМЕЕВА.

У графiку магчымыя змяненнi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Працяг. Пачатак у нумарах за 23, 24, 25 ліпеня.) На вашы пытаннi адказала галоўны дзiцячы афтальмолаг Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларус
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика