Ноч
Ноч
Безумоўна, самым загадкавым i таямнiчым перыядам сутак з'яўляецца ноч. Ноч — гэта час нараджэння Бога i яго ўваскрэсення, гэта час галоўных таямнiц жыцця. Асаблiва яскрава гэта можна ўбачыць на прыкладзе купальскай ночы. Яна запоўнена загадкавай таямнiчасцю святкавання, у якiм пад покрывам цемры амаль што аб'ядналiся еўрапейскi сiмвал надзеi на шчаслiвую долю — папараць-кветка i сатанiнскi шабаш дэманiчных сiлаў, якiя напаўняюць стыхiю вады i балотнай прасторы. Супрацьстаянне дзвюх сiлаў было даволi адкрытым i напружаным. Адзiн бок вытанчана дзейнiчаў з мэтай нанесцi шкоду чалавеку, яго сям'i, гаспадарцы, уключаючы паласу жыта, якое спее. У iм спецыяльна рабiлiся заломы. У сваю чаргу чалавек звяртаўся па дапамогу да шматлiкiх рытуальных дзеянняў, атрыбутаў, амулетаў, каб папярэдзiць або нейтралiзаваць стыхiю змроку i цемры. Самым моцным ахоўным патэнцыялам валодала полымя начнога вогнiшча. Напрыканцы купальскай ночы моладзь выконвала незвычайнае рытуальнае дзеянне — скакала цераз вогнiшча, якое дагарае, тым самым абвяшчала ўсiх прысутных аб сваiх намерах стварыць новую сям'ю. l Не спалi ў гэтую ноч i клапатлiвыя гаспадынi. Яны ведалi, для таго, каб завязалiся добрыя галоўкi на капусце, трэба было яшчэ да ўзыходу сонца распрануцца i аббегчы вакол раслiн вялiкi круг. l Аналагiчны абрад выконвалi i ў ноч на 21 верасня, у дзень Малой Прачыстай. Трэба было ўстаць яшчэ да ўзыходу сонца, узяць качаргу, пабегчы з ёй на агарод i там стукнуць кожны качан — ён вырасце вялiкi i цвёрды. l У традыцыйнай культуры вельмi высокiм статусам надзелена i калядная ноч. Лiчылася, што ў прамежку ад 2 да 5 гадзiн ранiцы раскрываюцца нябёсы: у гэты час можна прасiць Усявышняга аб пазбаўленнi ад шматлiкiх невылечных хваробаў i здзяйсненнi самых запаветных жаданняў. Магчыма, таму амаль усе ночы вялiкiх святаў з'яўляюцца найбольш спрыяльным часам для варожбаў самага непрадказальнага характару, i, вядома ж, перш за ўсё пра свайго суджанага. l Такiм жа свяшчэнным было i стаўленне да велiкоднай ночы, на працягу якой у храмах праводзiлася ўсяночнае набажэнства. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Безумоўна, самым загадкавым i таямнiчым перыядам сутак з'яўляецца ноч. Ноч — гэта час нараджэння Бога i яго ўваскрэсення, гэта час галоўных таямнi
|
|