З дапамогай выратавальнiкаў
З дапамогай выратавальнiкаў
выцягвалi з аўтамабiля "Аўдзi-100" пацярпелых у аўтааварыi каля вёскi Малыя Аўцюкi Калiнкавiцкага раёна. Як расказалi ў прэс-службе ДАІ Гомельскага аблвыканкама, 28-гадовы жыхар Рэчыцы рухаўся ў кiрунку ад Калiнкавiч да Гомеля i не справiўся з кiраваннем. А палове чацвёртай ночы машына ўехала ў фуру "Мерседэс-Бенц", якая стаяла на абочыне з уключанай аварыйнай сiгналiзацыяй. Пасажыр "Аўдзi", якi знаходзiўся на заднiм сядзеннi, загiнуў адразу, вадзiцель памёр праз тры гадзiны, у бальнiцы знаходзiцца яшчэ адзiн пасажыр, якi сядзеў побач з кiроўцам. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Кiроўца "Лексуса" збiла пешаходаўУ нядзелю каля а паловы дванаццатай ночы на праспекце Незалежнасцi 21-гадовая кiроўца аўтамабiля "Лексус", якая праязджала насупраць Нацыянальнай бiблiятэкi, учынiла наезд на двух пешаходаў — маладых людзей 1987 i 1984 гадоў нараджэння. Паводле звестак аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама, пешаходы перасякалi праезную частку па пешаходным пераходзе, якi не рэгулююцца. У вынiку ДТЗ абодва пацярпелыя змешчаныя ў бальнiцу: адзiн з iх з закрытай ЧМТ цяжкай ступенi, пераломам касцей правай галёнкi i закрытай траўмай жывата, другi атрымаў закрытую ЧМТ сярэдняй ступенi, закрыты пералом касцей правай галёнкi. Як патлумачыла кiроўца "Лексуса" i сведкi ДТЗ, яе машыну падрэзала iншае аўто. Жанчына-кiроўца, стаж ваджэння якой складае 1,5 года, не заўважыла пешаходнага перахода i ўчынiла наезд на двух з пяцi пешаходаў, што пераходзiлi дарогу. Мiж iншым, паводле звестак ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама, толькi за мiнулыя выхадныя ў сталiцы было затрымана 58 кiроўцаў, якiя селi за руль аўто ў нецвярозым стане. Iгар ГРЫШЫН. Зайздрасць?Можна толькi паспачуваць ўладальнiкам трох машын у Рэчыцы, якiя на аўтастаянцы глыбокай ноччу падпалiў невядомы грамадзянiн. У вынiку пашкоджаныя "Альфа-Рамеа", "Рэно-Лагуна" i новенькая "Дэо-Матыз", — паведамiлi ў цэнтры прапаганды i навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях. Напад на аўто, якiя былi пакiнуты ў двары па вулiцы Мазурава, здзейснены i ў Гомелi. Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, дачакаўшыся цемры, невядомы забраўся на дах дома i скiнуў адтуль дзве цаглiны прама на машыны "Фiят-Брава" i "Таёта-Карына". Iрына АСТАШКЕВIЧ. Стварылi ўсе ўмовыУ лельчыцкую краму "Галiнка" невядомы пранiк ноччу. Як высветлiлася, ключ да склада ён падабраў сам, а ў iм знаходзiлася металiчная скрыня з пакiнутым ключом. Так што сейф ламаць не давялося: 24 з лiшкам мiльёны знiклi ў невядомым напрамку, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. Умовы для крадзяжу стварылi i ў Светлагорскiм КЖУП "Светач". Тут супрацоўнiкi пакiнулi незачыненым акно ў адмiнiстрацыйным корпусе. Злодзей пранiк праз яго, узламаў дзверы ў службовыя кабiнеты i вынес пяць камп'ютараў коштам больш за сем мiльёнаў рублёў. Iрына АСТАШКЕВIЧ. НарылiСклад боепрыпасаў часоў Вялiкай Айчыннай вайны, якiя нарылi "чорныя капальнiкi" ў лесе ля вёскi Казлоўка Светлагорскага раёна, знойдзены ў вынiку правядзення аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў гомельскiмi супрацоўнiкамi галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС сумесна з групай размiнiравання ваеннай часцi 5525, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. У небяспечным скарбе было 27 мiн, 25 ручных гранат, 49 запальнiкаў i 99 артылерыйскiх снарадаў. Хто i з якiмi мэтамi несанкцыянавана раскапаў страшнае багацце ў месцах, дзе iшлi баi, цяпер высвятляюць праваахоўныя органы. А знойдзеныя боепрыпасы будуць знiшчаны. Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
выцягвалi з аўтамабiля "Аўдзi-100" пацярпелых у аўтааварыi каля вёскi Малыя Аўцюкi Калiнкавiцкага раёна. Як расказалi ў прэс-службе ДАІ Гоме
|
|