21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Старадаўнi лiхтаршчык запалiў святло

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старадаўнi лiхтаршчык запалiў святло

У выхадныя Брэст адсвяткаваў сваё 990-годдзе

Па традыцыi Дзень горада ў Брэсце адзначаюць найблiжэйшымi да 28 лiпеня выхаднымi. Азначаная дата з'яўляецца днём вызвалення горада над Бугам ад фашыстаў. А сёлета горад святкуе сваё 990-годдзе згодна з першым летапiсным успамiнам. Да тысячагоддзя застаецца нейкi дзясятак гадоў, i падрыхтоўка да вялiкага юбiлею распачатая. Але помнiк, задуманы як сiмвал тысячагадовай гiсторыi памежнага горада, вырашана адкрыць цяпер, да сёлетняга свята. Мантаж велiчнага манумента вёўся ўдзень i ўначы. Шмат коп'яў было зламана пры абмеркаваннi скульптурнай кампазiцыi, але яе канчатковы варыянт устаноўлены на скрыжаваннi вулiц Савецкай i Гогаля. Кампазiцыя складаецца з сямi фiгур: трох гiстарычных — Вiтаўта, Радзiвiла Чорнага, князя Васiлькавiча, трох збiральных: мацi, салдата i летапiсца. А над iмi ўзвышаецца анёл-ахоўнiк горада. Але, як падкрэслiў на прэс-канферэнцыi старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў, стваральнiкi помнiка iмкнулiся паказаць усю тысячагадовую гiсторыю i адлюстравалi асноўныя яе вехi на 12 бронзавых таблiчках, якiя занялi сваё месца вакол фiгур манумента. Выраб помнiка абышоўся прыкладна ў 1,8 мiльярда рублёў, 400 мiльёнаў з якiх сабралi ўстановы i жыхары Брэста.

Ва ўрачыстасцях прынялi ўдзел дэлегацыi гарадоў Каўрова, Петразаводска, Нiжняга Тагiла, Адэсы, Луцка, Iвана-Франкоўска, Люблiна, Равензбурга, Сяоганя (Кiтай) i iншых. З вiзiтамi прыбылi паслы Францыi, Казахстана, Польшчы ў Рэспублiцы Беларусь. Падчас адкрыцця свята ўпершыню ў гiсторыi прайшоў марш ганаровай варты ўсiх родаў войскаў нашай краiны — сухапутных, унутраных, памежных i ваенна-паветраных. Для варты нават была выраблена парадная форма за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.

У праграме свята было шмат канцэртаў i розных вiдовiшчных мерапрыемстваў накшталт вогненнага шоу "Мара пра Дон Кiхота", якое паказаў Брэсцкi тэатр драмы. Запрошаны зоркi беларускай i расiйскай эстрады. Канцэрты прайшлі на розных пляцоўках горада. На Вяслярным канале, напрыклад, мерапрыемства скончылася грандыёзным феерверкам.

Самая вiдовiшчная i тэатралiзаваная частка праграмы чакала гледача на вулiцы Савецкай — брэсцкiм Арбаце. Пешаходнай вулiца стала даўно. Але за апошнiя год-два яна перажыла вялiкую рэканструкцыю. Фасады многiх будынкаў набылi ранейшы гiстарычны выгляд. З'явiлiся лаўкi, лiхтары, скульптурныя кампазiцыi ў рэтра-стылi. Кожны будынак па Савецкай, ва ўсялякiм разе першы яго паверх — гэта кавярня, рэстаран, крама. На гэтай жа вулiцы ўсталяваны велiчны помнiк, пра якi гаварылася напачатку.

I, бадай што, фiшкай святкавання стала запальванне вячэрнiх лiхтароў. Паводле аднаго з паданняў, з сярэднявечнага Брэста iдзе традыцыя запальвання газнiц — гарадскiх лiхтароў. Быў нават спецыяльны чалавек — лiхтаршчык, якi кожны вечар з наступленнем цемры рабiў сваю справу — даваў гораду святло. Вырашана традыцыю адрадзiць. I не толькi ўстанавiць 17 газнiц-лiхтароў, але i прызначыць гарадскога лiхтаршчыка. Чалавек у спецыяльнай унiформе зрабiў гэта першы раз у суботу ў 23 гадзiны, а затым круглы год штовечар з надыходам прыцемкаў будзе запальваць газавыя лiхтары. Мэр з гэтай нагоды нават падпiсаў сiмвалiчны ўказ.

Цiкава, што такi ўказ ужо ёсць. Занатаваны ён на гранiтнай плiце, усталяванай побач з арганiзацыяй "Брэстгарсвятло" па вулiцы Фамiна. Там з 2007 года стаiць скульптура "Стары лiхтаршчык". Але ўстанова знаходзiцца ў такiм цiхiм, нават глухiм месцы, дзе гэтую прыгажосць мала хто бачыць. Аддаць жа сiмвал свайго прадпрыемства ў болей люднае месца арганiзацыя не згадзiлася, i гэта яе права. Iдэя, увасобленая супрацоўнiкамi "Брэстгарсвятла" ў метале, атрымае, так бы мовiць, жывую матэрыялiзацыю на Савецкай. А авангардны "стары лiхтаршчык" у сюртуку i цылiндры, якi ўзбiраецца па лесвiцы да лiхтара, застанецца на ранейшым месцы.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Фота аўтара i Святланы КРАЎЧУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя Брэст адсвяткаваў сваё 990-годдзе Па традыцыi Дзень горада ў Брэсце адзначаюць найблiжэйшымi да 28 лiпеня выхаднымi. Азначаная дата з'
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика