Беларусь атрымала доўгатэрмiновы крэдытны рэйтынг па нацыянальнай шкале на ўзроўнi bуАА, прагноз Ста
Беларусь атрымала доўгатэрмiновы крэдытны рэйтынг па нацыянальнай шкале на ўзроўнi bуАА, прагноз Стабiльны
Рэйтынгавае агенцтва "Крэдыт-Рэйтынг" (Украiна) прысвоiла Рэспублiцы Беларусь доўгатэрмiновы крэдытны рэйтынг па нацыянальнай шкале на ўзроўнi bуАА, прагноз рэйтынгу "Стабiльны". Аб гэтым паведамiў генеральны дырэктар "Крэдыт-Рэйтынг" Станiслаў Дубко. Нацыянальны крэдытны рэйтынг на ўзроўнi bуАА адлюстроўвае вельмi высокую крэдытаздольнасць урада Беларусi на ўнутраным рынку ў параўнаннi з iншымi беларускiмi пазычальнiкамi. Стабiльны прагноз сведчыць пра адсутнасць на гэты момант перадумоў для змянення рэйтынгу на працягу года. Значэнне доўгатэрмiновага (больш за 1 год) крэдытнага рэйтынгу на ўзроўнi bуАА адпавядае пазiцыi перад максiмальна магчымым рэйтынгам (bуААА), якi адлюстроўвае выключна высокую крэдытаздольнасць. Крэдытны рэйтынг Беларусi грунтуецца на вынiках аналiзу эканамiчных, фiнансавых паказчыкаў, дадзеных аб дэмаграфiчнай сiтуацыi, стане рынку працы, iнфармацыi аб даўгавых абавязацельствах за 2005-2008 гады i першы квартал 2009 года i перспектывах сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Акрамя таго, у ходзе рэйтынгавай ацэнкi аналiзуецца iнфармацыя аб сiстэме кiравання, палiтычнай сiтуацыi i ўзаемадзеяннi розных галiн улады. Узровень крэдытнага рэйтынгу Беларусi падтрымлiваецца прыростам аб'ёму даходнай часткi рэспублiканскага бюджэту ў 2006—2008 гадах (25-35 працэнтаў), што забяспечвалася ростам па ўсiх крынiцах паступленняў. У гэты перыяд рэспублiканскi бюджэт выконваўся з прафiцытам, штогадовы прырост ВУП краiны складаў 8,6-11,4 працэнта ў супастаўных цэнах. На ўзровень крэдытнага рэйтынгу аказаў станоўчы ўплыў i такi фактар як канцэнтрацыя ў руках Прэзiдэнта краiны асноўных уладных паўнамоцтваў, што дае магчымасць праводзiць важныя дзяржаўныя структурныя пераўтварэннi i садзейнiчае аператыўнаму прыняццю рашэнняў у крызiсных сiтуацыях. Гэта крэдытнае дзеянне — першае ў гiсторыi Беларусi прысваенне крэдытнага рэйтынгу па нацыянальнай шкале. Яно будзе садзейнiчаць развiццю аб'ектыўнай ацэнкi крэдытаздольнасцi пазычальнiкаў i эмiтэнтаў на ўнутраным рынку. "Крэдыт-Рэйтынг" створана ў Кiеве ў 2001 годзе. Цяпер гэта адно з буйнейшых нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў СНД. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь атрымала доўгатэрмiновы крэдытны рэйтынг па нацыянальнай шкале на ўзроўнi bуАА, прагноз Ста Рэйтынгавае агенцтва "Крэдыт-Рэйтынг" (Украiна) прысвоiла Рэспублiцы Беларусь доўгатэрмiновы крэдытны рэйтынг па нацыянальнай шкале на ўзроў
|
|