Гiнуць людзi ў вадзеГiнуць людзi ў вадзе Толькi за лiпень у вадаёмах Брэстчыны загiнула 34 чалавекi, з iх шасцёра дзяцей. На вадасховiшчы Пагост-Загародскае Пiнскага раёна загiнулi пляменнiк i дзядзька. Адразу пачаў тануць дарослы, а хлапчук спрабаваў яго ратаваць. Не выжыў нiводзiн. Найчасцей, паводле статыстыкi таварыства ратавання на водах, гiнуць людзi на падпiтку. У Кобрыне 40-гадовы нецвярозы мужчына ўтапiўся ў невялiкай сажалцы. А каля Пiнска патануў сталы рыбак, якi перад гэтым таксама выпiў. На працягу лiпеня ў рэгiёне загiнула пяцёра рыбакоў-аматараў. Яна СВЕТАВА. |