21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На лёгкiя роды: "Не загубiла, а на свет пусцiла..."

07.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На лёгкiя роды: "Не загубiла, а на свет пусцiла..."

Чалавек прыходзiць у гэты свет цераз фiзiчны боль мацi i сам тут жа абвяшчае свой прыход моцным плачам. Чаму дзiця плача ў гэты момант? Ад болю, яркага святла, перападу тэмператур, ад нечаканасцi ўбачанага, цi можа яшчэ ад чаго-небудзь? Дзiўная рэч: як толькi бабка-павiтуха возьме нованароджанага на рукi, а дзiця не заплача, гэта тут жа выклiча трывогу i неспакой. Так заўсёды было i будзе надалей. Каб пэўным чынам гарманiзаваць гэту эмацыянальную сiтуацыю, людзi прыдумалi безлiч адпаведных рытуальна-магiчных дзеянняў, малiтваў i замоваў.

Каб пасадзейнiчаць нармальнаму працяканню родаў (у мiфалагiчным плане — развiтанню дзiцяцi са "светам" улоння мацi i пераходу ў свет нашага iснавання), неабходна было максiмальна адкрыць навакольнае асяроддзе. У сувязi з гэтым трэба было развязаць усе вузельчыкi на адзеннi парадзiхi, распусцiць яе валасы. У хаце адмыкалi замкi, адчынялi ўсе дзверы.

Калi ж здаралiся цяжкiя роды, то сваякi парадзiхi iшлi да царквы i прасiлi святара адчынiць "царскiя вароты" i тым самым паспрыяць прыходу дзiцяцi ў наш свет. Гэтыя абрадавыя дзеяннi сфакусаваны ў наступнай замове: "Ішоў сам Гасподзь з небяса, згубiў залатыя ключы з-пад паяса. Мацер Божая iшла, залатыя ключы знайшла. Замкi, адапрыцеся, царскiя вароты, атварыцеся, паясы, развяжыцеся, раба божая (iмя), з дзiцёнкам разлучыцеся".

Цяжарную жанчыну як маглi агароджвалi ад сустрэч з хворымi людзьмi, з тымi, хто меў розныя фiзiчныя або разумовыя i псiхiчныя калецтвы. Лiчылася непажаданым, каб на дарозе адна цяжарная сустракалася з iншай цяжарнай.

Калi прыходзiў час нарадзiць, аб гэтым iмкнулiся нiкому не гаварыць, таму што верылi: людзi будуць перажываць i тым самым толькi ўскладняць сiтуацыю.

Каб даць палёгку парадзiсе, побач з ёю запальвалi грамнiчную свечку, а яе абцiралi "хрышчэнскай" вадой.

Каб дзiця любiла бацьку, на парадзiху маглi апрануць бацькаву сарочку або кашулю.

Моцным абярэгам парадзiхi i дзiцяцi лiчыўся нацельны крыж, якi жанчына не здымала нават у момант родаў.

Iснавала шмат замоў, якiя iмкнулiся прамаўляць адразу ж пасля родаў, каб у парадзiхi не было пасляродавых праблем. I абавязкова гучалi словы падзякi: "Не загубiла, а душу на гэты свет пусцiла..."

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чалавек прыходзiць у гэты свет цераз фiзiчны боль мацi i сам тут жа абвяшчае свой прыход моцным плачам. Чаму дзiця плача ў гэты момант? Ад болю, яркага святла, перападу тэмператур, ад нечаканасцi ўбачанага, цi можа яшчэ ад чаго-небудзь? Дзiўная рэч: як толькi бабка-павiтуха возьме нованароджанага на рукi, а дзiця не заплача, гэта тут жа выклiча трывогу i неспакой. Так заўсёды было i будзе надалей. Каб пэўным чынам гарманiзаваць гэту эмацыянальную сiтуацыю, людзi прыдумалi безлiч адпаведных рытуальна-магiчных дзеянняў, малiтваў i замоваў.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика