21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр Гракун, начальнiк галоўнага ўпраўлення раслiнаводства Мiнсельгасхарча: Ёсць 6 мiльёнаў тон збожжа. А ўсяго павiнна быць больш чым 8 млн

13.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З-за складаных умоў камбайны абсталююць спаранымi коламi (каб павялiчыць праходнасць), плошчы ўбiраюцца выбарачна. Як адзначыў намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення механiзацыi i тэхнiчнага прагрэсу Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Уладзiмiр Кулька, гэты год яшчэ раз паказаў, што канструктарам неабходна iнтэнсiўна працаваць над павышэннем праходнасцi тэхнiкi. Каб павялiчыць гэтую характарыстыку, на месцах прымяняюцца разнастайныя метады. Аднак гэтага недастаткова. На палетках працуюць 12 тысяч камбайнаў, з iх каля 10 тыс. — на жнiве, а астатнiя займаюцца нарыхтоўкай кармоў. У сярэднiм нагрузка на камбайн складае 195 гектараў. Самы вялiкi паказчык у Гомельскай вобласцi — 225 га, найменшыя на Вiцебшчыне i Гродзеншчыне — па 187 га.

У асноўным апошнiм часам рабiлася стаўка на набыццё айчыннай тэхнiкi. Аднак, адзначыў Уладзiмiр Кулька, у камбайнаў беларускай вытворчасцi самая высокая прапускная здольнасць складае 12 кiлаграмаў збожжа за секунду. "Гомсельмаш" выпусцiў невялiкую партыю (10 машын), якiя ўбiраюць з "хуткасцю" 14 кг/с. Таму, калi закуплялася замежная тэхнiка, то з прадукцыйнасцю большай за гэты паказчык.

Спецыялiстаў хвалюе iншае — штодня па тэхнiчных прычынах прастойваюць да 300 камбайнаў. У асноўным з-за няспраўнасцi рухавiка. 80—90 камбайнаў з-за паломак не выходзяць на палеткi i на наступныя суткi. І гэта ў той час, калi дарагая лiтаральна кожная хвiлiна...

Як заўважыў Уладзiмiр Кулька, тэхнiчны сэрвiс не на ўзроўнi. Адпаведныя службы не спраўляюцца з выпраўленнем паломак у вызначаныя тэрмiны (любую адмову яны павiнны ліквідаваць на працягу не больш чым трох гадзiн). Наконт так званай перакiдкi тэхнiкi пытанне пакуль дэталёва не прапрацоўвалася. Аднак, адзначыў спецыялiст, вопыт паказаў, што гэта мэтазгодна рабiць у межах аднаго раёна цi вобласцi. Тады такая мера прыносiць патрэбны эфект. За межы Беларусi (напрыклад, у Расiю) камбайны цэнтралiзавана адпраўляць не плануецца. Такая перакiдка магчымая выключна па дамоўленасцi памiж памежнымi сельгаспрадпрыемствамi.

Як заўважыў у размове з карэспандэнтам "Звязды" Уладзiмiр Гракун, сёння дасягнуты важны паказчык намалоту — 6 мiльёнаў тон збожжа. А ўсяго, запэўнiў спецыялiст, мяркуецца сабраць больш чым 8 млн тон. Так што будзем з хлебам! Сярод рэгiёнаў па намалотах бясспрэчным лiдарам застаецца Мiнская вобласць. Леташнi рэкордны ўраджай дазволiў захаваць запас, якi складае каля 1 млн тон. Напэўна, збожжа не будуць накiроўваць на экспарт, а пакiнуць на патрэбы айчыннай жывёлагадоўлi. У такiм разе атрымаецца найбольшы эканамiчны эфект.

Закупкi сыравiны з-за мяжы апошнiм часам стабiльна змяншаюцца. Як паведамiў Уладзiмiр Гракун, калi ў сярэдзiне 1990-х гадоў у нашу дзяржаву завозiлася 500 тысяч тон цвёрдых гатункаў пшанiцы, то летась аб'ём адпаведных паставак склаў 170 тыс. тон. А сёлета, як плануецца, будзе завезена яшчэ менш — 80 тыс. тон. Цяпер павялiчваюцца палеткi пад пшанiцай: напрыклад, сёлета пад гэтай культурай — 460 тыс. гектараў. Адначасова са жнiвом распачалася i сяўба азiмых культур. У прыватнасцi, гаспадаркi прыступiлi да сяўбы азiмага рапсу. Калi сёлета яго плануецца атрымаць каля 760 тысяч тон, то ў наступным годзе — да 1 млн тон. Пад ураджай наступнага года ўжо засыпана больш чым 2/3 неабходнай колькасцi насення.

Праўда, адзначыў Уладзiмiр Гракун, узнiкаюць цяжкасцi з кадрамi — у шэрагу месцаў не хапае як камбайнераў, так i механiзатараў. У вынiку асобныя гаспадаркi спазняюцца з уборкай саломы. Сельгаспрадпрыемствы пакуль не прыступалi да ўборкi агароднiны. Пад гэтымi культурамi — 15 тысяч гектараў. А вось з цяплiц ужо сабрана 66,7 тысячы тон агароднiны. Найбольшая частка гэтага паказчыка прыпадае традыцыйна на таматы i агуркi. Але вырошчваюцца i баклажаны, перац, зелянiна.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 
 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З-за дажджоў тэрмiны ўборкi могуць павялiчыцца, наколькi — вядома, пакажа час. Як адзначыў начальнiк галоўнага ўпраўлення раслiнаводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Уладзiмiр Гракун, калi пачыналася жнiво, то меркавалася, што яно завершыцца ўжо да 20 жнiўня. "Мы апасаемся, што надвор'е ўсё ж умяшаецца ў планы аграрыяў, — заўважыў спецыялiст Мiнсельгасхарча. — Аднак застаюцца спадзяваннi на тое, што адрыў будзе не такi значны. Iнакш не пазбегнуць страт збожжа".
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика