...На Баранавiцкай птушкафабрыцы дзве жанчыны загiнулi пад сцяной збожжасховiшча, якая абвалiлася. Падчас пралiўнога дажджу жанчыны 1958 i 1971 гадоў нараджэння схавалiся ля цаглянай сцяны збожжасховiшча. Нечакана сцяна абрынулася на плошчы 20 кв.м. Супрацоўнiцы птушкафабрыкi, якiя апынулiся пад заваламi, атрымалi траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам двух мiкрааўтобусаў адбылося ў Чэрвеньскiм раёне Мiнскай вобласцi. На 81-м кiламетры аўтадарогi Мiнск—Магiлёў кiроўца маршрутнага таксi "Фiят- Дуката", рухаючыся ў бок Магiлёва, выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з грузапасажырскiм аўтамабiлем такой жа маркi. Цялесныя пашкоджаннi атрымалi 6 чалавек, 5 з якiх пасажыры маршрутнага таксi. У iх пераломы канечнасцяў, iрваныя раны, вывiхi. Сабакi здольныя разумець 250 слоў i жэстаў, лiчыць да пяцi, а таксама здзяйсняць прасцейшыя матэматычныя дзеяннi. Гэта ўстанавiла група навукоўцаў з горада Ванкувер. Як заявiў кiраўнiк даследаванняў, па сваiм разумовым узроўнi сабакi не саступаюць 2-гадоваму дзiцяцi. Навуковая група падрыхтавала рэйтынг парод сабак у залежнасцi ад iх iнтэлектуальных здольнасцяў. Самым разумным прызнаны бордэр-колi. На другую пазiцыю выйшаў пудзель, першую тройку замыкае нямецкая аўчарка. Аплацiць праезд у гарадскiм транспарце Варшавы пасажыры змогуць з дапамогай мабiльнага тэлефона. З 14 жнiўня паслугай могуць скарыстацца абаненты ўсiх кампанiй мабiльнай сувязi, якiя працуюць на польскiм рынку. Каб аплацiць праезд, пасажыр павiнен патэлефанаваць на спецыяльны нумар i зарэгiстравацца. Пасля гэтага можна купляць праязныя талоны, злучаючыся з тым жа нумарам. Кошт за праезд будзе вылiчвацца з рахунка абанента. Купiць талон па тэлефоне вельмi проста: пасля злучэння неабходна выконваць галасавыя iнструкцыi. У выпадку праверкi талонаў пасажыр можа патэлефанаваць на бясплатны нумар, якi паказаны на бэйджы кантралёра. Пацверджанне аб аплаце праезду iмгненна прыходзiць на электронны сканер, якi ёсць у кожнага варшаўскага кантралёра. Амерыканская авiякампанiя JetBlue выпусцiла ў продаж месячныя праязныя квiткi. Квiток коштам $599 дае магчымасць здзейснiць неабмежаваную колькасць паездак у любы з гарадоў ЗША i за iх межамi, у якiя здзяйсняюць рэйсы лайнеры JetBlue. Напрыклад, у Мексiку, Коста-Рыку i краiны Карыбскага басейна. Акрамя таго, уладальнiк такога праязнога дакумента атрымлiвае права выбару месца ў самалёце па сваiм гусце, незалежна ад яго класа. Кошт такога праязнога квiтка ў шэсць разоў перавышае кошт месячнага праязнога ў метро Нью-Ёрка. На 47-м кангрэсе Мiжнароднай асацыяцыi лёгкаатлетычных федэрацый прынятае рашэнне аб адмене фальстарту з 1 студзеня 2010 года. У выпадку здзяйснення фальстарту спартсмен будзе дысквалiфiкаваны. На некаторых турнiрах i кантынентальных спаборнiцтвах магчыма дзеянне старога правiла, калi дазваляўся адзiн фальстарт, аднак ужо на 13-м чэмпiянаце свету, якi пройдзе ў Карэi ў 2011 годзе, у дзеянне ўвойдзе новае правiла. Кампанiя Microsoft прайграла судовую справу па абароне iнтэлектуальнай уласнасцi. У яе з'явiлiся праблемы з адным з самых папулярных прадуктаў — праграмай для працы з тэкставымi файламi Word. Федэральны суд ЗША прызнаў, што Microsoft паквапiлася на патэнт канадскай фiрмы i4i, якi датычыцца выкарыстання мовы праграмавання ПОУНЫ АБЗАЦ
|