Штучныя дзеці на берасцейскіх дарогах
02.09.2010 14:53
—
Новости Авто
|
У Берасьці на дарогах з інтэнсіўным рухам на скрыжаваньнях зьявяцца манэкены дзяцей. Улічваючы досьвед усталяваньня на дарогах вобласьці штучных манэкенаў у выглядзе патрульных ДАІ, з пачаткам новага навучальнага году было прынятае рашэньне гэтак жа выкарыстоўваць манэкены дзяцей. Мэта аўтаінспэктараў — бясьпека на дарогах. Практыка ўсталяваньня штучных даішнікаў адыграла станоўчую ролю. З гэтай мэтай вырашана бліжэйшым часам павялічыць колькасьць манэкенаў да двух дзясяткаў па ўсёй вобласьці і ў абласным цэнтры. Здалёк штучныя інспэктары ДАІ выглядаюць, як сапраўдныя. Між іншым адзін з манэкенаў інспэктара каля Берасьця быў зьнішчаны хуліганамі, якія размалявалі аўтамабіль і сам манэкен. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Берасьці на дарогах з інтэнсіўным рухам на скрыжаваньнях зьявяцца манэкены дзяцей. Улічваючы досьвед усталяваньня на дарогах вобласьці штучных манэкенаў...
|
|