Аўтамабільныя канцэрны выпрабоўваюць абсталяванне на чалавечых трупах
03.09.2010 17:03
—
Новости Авто
|
Найноўшая мадэль Ford Explorer у ЗША займее рамяні бяспекі, якія ў выпадку аварыі будуць дзейнічаць як паветраная падушка. Іх эфектыўнасць тэставалі з дапамогай трупаў,выявіў амерыканскі партал Autopia. Аўтамабільныя канцэрны звычайна выкарыстоўваюць спецыяльныя манекены, сутыкаючы аўтамабілі, каб праверыць дзейснасць прыладаў бяспекі. Але нават нафаршаваныя электронікай сучасныя манекены не дазваляюць напоўніцу ацаніць, што адбываецца з чалавечым целам падчас здарэння.І таму вытворцы аўтамабіляў часам без шуму тэстуюць абсталяванне на чалавечых трупах. Апошнімі так тэставаліся рамяні бяспекі, што ў выпадку сутыкнення надзімаюцца, як паветраная падушка. Гэтыя рамяні былі сканструяваныя інжынерамі канцэрна «Форд». Тэсты праводзіў даследчы транспартны цэнтр Мічыганскага ўніверсітэта. Зусім нядаўна французскі «Рэно» змагаўся з хваляй крытыкі, якая паднялася, калі зрабілася вядома, што канцэрн тэстуе аўтамабілі на трупах у Кітаі. Два гады таму «Джэнерал Мотарз» і «Сааб» катэгарычна адмаўлялі, што праводзяць такія тэсты. Аднак Autopia паведамляе, што тэсты на трупах — амаль што будзённая справа ў галіне аўтамабільнай вытворчасці. Першы прымітыўны падобны тэст правялі амерыканскія навукоўцы ў каб праверыць, як дзейнічае сутыкненне на чалавечае цела. Амерыканская ўрадавая арганізацыя бяспекі дарожнага руху штогод фінансуе выпрабаванні на трупах у навучальных установах ЗША, многія з якіх атрымліваюць гранты і ад аўтавытворцаў. Спецыялісты сцвярджаюць, што такія выпрабаванні Алберт Кінг з Уэйнскага ўніверсітэта, які праводзіў тэсты на трупах з 1966, у сваёй кнізе пазней паведаміў, што гэтыя выпрабаванні дапамаглі выратаваць жыццё ў дарожных здарэннях 8,5 тыс. чалавек.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найноўшая мадэль Ford Explorer у ЗША займее рамяні бяспекі, якія ў выпадку аварыі будуць дзейнічаць як паветраная падушка. Іх эфектыўнасць тэставалі з дапамогай...
|
|