Указ аб відэафіксацыі перавышэння хуткасці ўступіць у сілу 6 кастрычніка. 21.by

Указ аб відэафіксацыі перавышэння хуткасці ўступіць у сілу 6 кастрычніка

29.09.2010 14:56 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў сёння ў час оnline канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Максім Падбярозкін.

«Мы пачнем кіравацца правіламі ўказу № 454 праз тыдзень, 6 кастрычніка, і ў далейшым заканадаўства будзе пераведзена ў адпаведнасць з яго патрабаваннямі. Якасць пры відэафіксацыі даволі высокая, таму будзе добра распазнавацца не толькі нумарны знак і марка аўтамабіля, але і твар кіроўцы.

Пасля таго як здымак будзе апрацаваны і супрацоўнікі ДАІ вызначаць ўладальніка аўтамабіля, яму будзе накіравана раздрукоўка выявы з указаннем часу, месцы фіксацыі і самога транспартнага сродку «, — растлумачыў Максім Падбярозкін.

Паводле яго слоў, пасля вынясення пастановы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці папера павінна быць накіравана ўласніку аўтамабіля. Калі высветліцца, што ў момант парушэння правілаў дарожнага руху ўладальнік з нейкіх прычынаў не распараджаўся транспартным сродкам, або аўтамабіля ў яго проста не было з прычыны злачыннага дзеяння (напрыклад, угону), законны ўладальнік павінен напісаць заяву, якая тычыцьтаго, што ў момант правапарушэння аўтамабілем кіраваў не ён. «Працэс у дачыненні да яго будзе спынены аўтаматычна і пачнецца ў дачыненні да таго, хто сапраўды кіраваў транспартным сродкам».

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў сёння ў час оnline канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Максім Падбярозкін.«Мы пачнем кіравацца правіламі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика