Забараніце сваім дзецям купацца без нагляду дарослых
18.06.2020
—
Новости о Коронавирусе
|
— Як толькі пачалося лета, адразу ж з’явіліся навіны пра шматлікія выпадкі ўтапленняў, — кажа ён. — І сярод іх ці не палова, калі ахвярамі вады становяцца дзеці і падлеткі. Каб папярэдзіць трагедыю, якая можа здарыцца з любым у любы момант, бацькі павінны катэгарычна забараніць сваім маленькім дзецям купацца без нагляду дарослых. Падчас купання дарослыя павінны ўважліва сачыць за тым, каб дзеці не адплывалі далёка ад берага. У нашай рацэ Дзісна даволі моцнае цячэнне, якое можа імгненна знесці няўмелага плыўца. Абавязкам дарослых з’яўляецца патлумачыць элементарныя правілы бяспекі пры знаходжанні на вадзе. Нагадваю, што ў Шаркаўшчыне адпачыць каля вады можна на пляжы па вуліцы Вадап’янава, дзе працуе выратавальны пост. Купацца ў іншых месцах не рэкамендуецца. Андрэй БУРЭЦ.
|
|