Корманарыхтоўка ў КУВСП «Гарадзец»: Аб’ёмы работ значныя, усе працуюць сумленна. 21.by

Корманарыхтоўка ў КУВСП «Гарадзец»: Аб’ёмы работ значныя, усе працуюць сумленна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня прафкама гаспадаркі Наталля Сідаровіч віншуе механізатара Фёдара Бегуна

Старшыня прафкама гаспадаркі Наталля Сідаровіч віншуе механізатара Фёдара Бегуна

У сельгаспрадпрыемствах раёна закончылася нарыхтоўка кармоў для жывёлы з траў першага ўкосу. Тым не менш, на сенажацях будзе яшчэ добры травастой і для другога ўкосу. У гэтым упэўнены і ў КУВСП “Гарадзец”.
— На 13 ліпеня ў гаспадарцы нарыхтавалі 319 тон сена, 6645 тон сенажу, — паведаміла нам вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Наталля Катушонак. — Дарэчы, сенажу мы нарыхтавалі больш запланаванага. І гэта акалічнасць радуе, бо ў зімова-стойлавы перыяд можна будзе рэалізаваць частку кармоў у іншыя гаспадаркі, атрымаць за гэта грошы. У сельгаспрадпрыемстве налічваецца 1815 галоў буйной рагатай жывёлы, таму спадзяёмся, што кармоў на зімова-стойлавы перыяд назапасім звыш патрэбнага.
Як і ў мінулыя гады, на корманарыхтоўчым комплексе КВК-800 працуе Сяргей Завядзееў. Ён сумленна выконвае сваю работу. На адвозе зялёнай масы задзейнічана пяць адзінак тэхнікі. Гэта энерганасычаныя трактары і грузавыя аўтамабілі. Лідарам на адвозе “зялёнкі” з’яўляецца Фёдар Бягун. На свой рахунак ён запісаў 1565 тон. Сумленна працуе на касьбе траў Аляксандр Каснікоўскі. За ім замацавана самаходная касілка 1982 года вупуску. Ва ўмелых руках механізатара яна і цяпер працуе амаль бездакорна. Аляксандр скасіў на ёй 280 га сенажаці. Паралельна з нарыхтоўкай кармоў вядзём падкос сенажацяў, дзе пасуцца статкі буйной рагатай жывёлы.

Перадавы механізатар Аляксандр Каснікоўскі

Перадавы механізатар Аляксандр Каснікоўскі

Ужо зусім хутка паспеюць азімы рапс і зернебабовыя культуры. Азімы рапс нам трэба будзе ўбраць з плошчы 316 гектараў. А зерневыя і зернебабовыя культуры пасеяны на плошчы 2715 га. Аб’емы вельмі значныя, але мы заўсёды своечасова і якасна выконваем гэты від работ. У гаспадарцы цвёрда ўпэўнены, што сёлетнія палявыя работы мы завяршым у тэрмін і без перашкод.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика