Маладыя і таленавітыя (пра Міхаіла і Кацярыну Чарняўскіх, якія працуюць ў ВДУ імені П.М. Машэрава). 21.by

Маладыя і таленавітыя (пра Міхаіла і Кацярыну Чарняўскіх, якія працуюць ў ВДУ імені П.М. Машэрава)

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20200723_081806-3Выбар, прызванне, лёс…Здаецца, тры гэтыя словы зусім розныя па значэнню, але у жыцці кожнага чалавека яны ўзаемазвязаны. І хоць кажуць, што “лёс у нашых руках”, але гэта толькі ў тым выпадку, калі выбар чалавека звязаны з яго прызваннем…. Гэтымі філасофскімі радкамі хочацца пачаць расповяд пра маладую сям’ю таленавітых аспірантаў, якія вучацца і працуюць у нашым універсітеце імя Машэрава. Гэта Чарняўскія Міхаіл Міхайлавіч і Кацярына Сяргееўна. Менавіта ў дачыненні гэтых двух маладых людзей хочацца сказаць, што яны знайшлі адзін аднаго, дзякуючы таму, што зрабілі ў жыцці выбар па свайму прызванню, і, дзякуючы гэтаму, звёў іх лёс… Міхаіл Чарняўскі родам з вёскі Каўшэлева Шаркаўшчынскага раёна, скончыў Каўшэлеўскую базавую школу з пасведчаннем з адзнакай, потым Новапагосцкую сярэднюю школу-сад Міёрскага раёна з залатым медалём. Па выніках атэстата і тэсціравання набраў 360 балаў…З такім вынікам мог пайсці на любую прэcтыжную спецыяльнасць у любы ўніверсітэт…Аднак яшчэ з пачатковых класаў  марыў стаць педагогам і пасля заканчэння школы вырашыў не здраджваць сваёй мары і падаў дакументы ў Віцебскі ўніверсітэт імя Машэрава на спецыяльнасць “ Фізіка. Навукова-педагагічная дзейнасць”. Бацькі падтрымалі выбар юнака, а вось многія знаёмыяі аднавяскоўцы “круцілі пальцам у скроні”, маўляў, прафесія педагога зараз такая непрыстыжная і неаплачваемая… Універсітэт Міхаіл таксама скончыў з “чырвоным” дыпломам, потым год – магістратура, і вось у кастрычніку малады чалавек заканчвае аспірантуру. За плячыма таленавітага аспіранта ўжо многа навуковых публікацый і ўдзелаў у навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах навуковых праектаў, конкурсах на атрыманне Грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзе шмат разоў перамагаў. У студзені гэтага года Міхаіл артымаў з рук міністра адукацыі першую значную прафесійную ўзнагароду – Падзяку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “за значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці і ў сувязі з Днём беларускай навукі”. У цяперашні час аспірант з’яўляецца лаўрэатам стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прадстаўніком Віцебскага джяржаўнага ўніверсітэта ў Савеце маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

IMG-b8e95f9fd5a37b34ccacda6c2448c6ff-VЧарняўская (у дзявоцтве Шэндзерава) Кацярына  – карэнная віцебчанка. Скончыла гімназію №1, потым Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт  па спецыяльнасці “Фармацыя”. Падчас навучання працавала на аптэчным складзе, лабарантам на кафедры, у аптэцы. Пасля атрымання дыплома прайшла інтэрнатуру і адпрацавала па размеркаванні на базе цэнтральнай аптэкі Віцебскага раёна. Але прызванне ўзяло ў выніку верх – і дзяўчына стала выкладчыкам фармацэўтычнай тэхналогіі, фармакалогіі і фармакагнозіі, а таксама кіраўніком вучэбнай практыкі ў медыцынскім каледжы імя акадэміка Антонава. Любоў да педагагічнай працы ў выніку прывяла яе ва ўніверсітэт імя Машэрава – у магістратуру  біялагічнага факультэта. Падчас навучання ў дадзенай установе пазнаёмілася з Міхаілам, які ўжо вучыўся ў аспірантуры. Маладыя людзі ў хуткім часе зразумелі, што сапраўды знайшлі адзін аднаго…ва усім! І праз паўтары гады вырашылі пажаніцца – 5 кастрычніка 2019 года адгулялі вяселле, акурат у дзень настаўніка… Кацярына Сяргееўна зараз навучаецца на першым курсе аспірантуры біялагічнага факультэта, адначасова працуе сакратаром вучэбнай часткі дэканата біялагічнага факультэта. Удзельнічае ў каферэнцыях, конкурсах, праектах, мае каля трох дзясяткаў публікацый, у тым ліку і ў замежных часопісах . Таксама дзяўчына захапляецца класічнымі і нетрадыцыйнымі тэхнікамі рукадзелля, двойчы ўзнагароджана дыпломамі абласнога конкурса інавацыйнай, тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і супрацоўнікаў устаноў адукацыі. Адна з калекцый незвычайнага адзення, выкананая Кацярынай, была прадэманстравана студэнткамі біялагічнага факультэта на мерапрыемстве “Мендзялееўская серада”. Таксама Кацярына Сяргееўна вядзе факультэцкi блог ў сацыяльнай сетцы Instagram, дзе размяшчае не толькі навіны і інфармацыю для абітурыентаў, але і невялікiя відэаролікі аб роднай і замежнай прыродзе, раслінах, прыктыках біялагічнага факультэта пад хэштэгам #bf_mini_tv.

Маладая таленавітая сям’я падтрымлівае і дапамагае адзін аднаму ў сваіх навуковых і творчых пошуках,  вольны час прысвячаюць падарожжам.

Часта юнакі і дзяўчаты перад выбарам будучага жыццёвага шляху аддаюць перавагу нейкай прэстыжнасці і грашам…, і часцей за усё, потым упэўніваюцца ў тым, што гэта “ не іх справа” і працягваюць шукаць сябе… А нашы героі апавядання вырашылі займацца любімай справай, якая потым нават памагла ім знайсці адзін аднаго. Пажадаем ім сямейнага шчасця і далейшых поспехаў і вынаходніцтваў на карысць нашай Радзімы!

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика