Узнагароджанні. 21.by

Узнагароджанні

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2081 (Копировать)На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 30 ліпеня, кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака ва ўрачыстай атмасферы ўручыў Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта старшаму вадзіцелю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігару Фёдараву за добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў.
IMG_2084 (Копировать)— Асабіста для мяне гэта з’яўляецца высокай узнагародай, — адзначыў Ігар. — У райаддзеле па надзвычайных сітуацыях я працую з 2015 года. Спачатку быў вадзіцелем, нёс пазменна службу ў каравулах разам з іншымі супрацоўнікамі. На працягу апошніх чатырох год з’яўляюся старшым вадзіцелем. У мае абавязкі ўваходзіць складанне штомесячных справаздач па гаручазмазачных матэрыялах, запасных частках, захоўванне і правільная эксплуатацыя матэрыяльных каштоўнасцей, якія маюцца на ўзбраенні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 гарадскога пасёлка. Работа мая мне вельмі падабаецца, таму і імкнуся бездакорна выконваць свае службовыя абавязкі.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика