Арлоў напісаў новую кнігу
18.08.2009 19:24
—
Новости Культуры
|
Зборнік вершаў "Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся" пабачыў свет днямі ў серыі "Кнігарня "Наша Ніва".
- Гэтыя вершы цалкам новыя. Яны не друкаваліся раней ні ў якіх кніжках. А некаторыя нідзе зусім не друкаваліся, кажа пісьменнік. - Асаблівасць зборніка яшчэ ў тым, што ў яго ўвайшлі як верлібры, так і вершы рыфмаваныя. Гэтая кніжка адразу рыхтавалася як "Выспа Полацк". Але потым прыйшла новая назва. А папярэднюю Уладзімір Арлоў вырашыў пакінуць да наступнай кнігі. Новую кнігу прозы, калі дасць Бог, можна чакаць у наступным годзе. Можа, яна і будзе называцца "Выспа Полацк". * * * З папярэднім паэтычным зборнікам "Паром праз "Ла-Манш" Уладзімір Арлоў будзе прадстаўляць нашу краіну на агульнаеўрапейскім конкурсе "Еўрапейскі паэт свабоды". Прэмія заснавана муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск. З 46 еўрапейскіх краін былі выбраны сем: Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія, Сербія, Францыя, Швецыя. З кожнай краіны-фіналіста выбралі па адным паэце, чыю кніжку пераклалі і выдалі па-польску. Імя пераможцы стане вядомым падчас Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў Гданьску ў наступным годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборнік вершаў "Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся" пабачыў свет днямі ў серыі "Кнігарня "Наша Ніва"
|
|