Уніяты пратэстуюць супраць разгрому крыпты ў царкве Святога Духа. 21.by

Уніяты пратэстуюць супраць разгрому крыпты ў царкве Святога Духа

14.10.2009 14:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

13 кастрычніка грэка-каталікі маліліся за супакой душаў людзей, чые парэшткі былі знойдзены ў падмурку былога ўніяцкага храма Святога Духа ў Мінску.

Парэшткі фундатараў храма Святога Духа былі знойдзены ў пачатку верасня. Улады адбудоўваюць святыню — але не пад царкву, а пад канцэртную залу. Вялікі храм на колішняй Ратушнай плошчы, або Верхнім Рынку, які цяпер называецца плошчай Свабоды, быў збудаваны уніятамі ў першай палове XVII ст.

Падчас працы коўш экскаватара прабіў невядомую крыпту (пахавальны склеп), не пазначаную ні на адным з планаў царквы. Спецыялісты з Інстытуту археалогіі НАН Беларусі пачалі на гэтым месцы раскопкі. Аднак 8 кастрычніка працаўнікі «Мінскай спадчыны» «зняважылі астанкі захаванага там манаха», паведамляе сайт уніятаў.

«Нашы продкі, якія там пахаваныя, жыхары Мінска і дабрадзеі царквы, маюць права на пашану. Грэка-каталіцкія вернікі чакалі, каб годна, з малітвай пахаваць у адным з месцаў новых падмуркаў будоўлі сабраныя косці. Мы чакалі, згодна з абяцаннямі працаўнікоў КУП «Мінская спадчына», на прафесійны перанос крыпты. На жаль, 8 кастрычніка працаўнікі «Мінскай спадчыны» разбілі крыпту, а косці выкінулі з яе», — з болем кажа а. Яўген Усошын, віцэ-дэкан Беларускае грэка-каталіцкае царквы.

Гісторыя царквы Святога Духа была драматычнаю. У часе расійскай акупацыі царкву аддалі пад кафедральны праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор. Пры гэтым яе перабудавалі не да спазнання, на маскоўскі лад. А за саветамі — увогуле зраўналі з зямлёй. Захаваліся толькі падмуркі, на іх яна і паўстане зноў, але ў якасці Дзіцячай філармоніі.

Айцец Яўген адзначае, што кампетэнтныя дзяржаўныя органы з разуменнем паставіліся да сітуацыі, што склалася. І таму можна чакаць перазахавання парэшткаў у адноўленай крыпце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 кастрычніка грэка-каталікі маліліся за супакой душаў людзей, чые парэшткі былі знойдзены ў старым падмурку уніяцкага храма Святога Духа ў Мінску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика