Беларускія літаратары працягваюць распранацца. 21.by

Беларускія літаратары працягваюць распранацца

27.10.2009 20:27 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Андрэй Хадановiч
Андрэй Хадановіч. Фота Ігара Саўчанкі
Напярэдадні Новага года з’явіцца набор паштовак з аголенымі пісьменнікамі. Гэта будзе працяг арт-праекта "Канец словаў" — "Канец словаў. Home Collection".

У "Хатнюю калекцыю" ўвойдуць фота шасці літаратараў. Вядома, што сярод іх будуць Віталь Рыжкоў, Севярын Квяткоўскі, Юрась Барысевіч. Прозвішчы астатніх пакуль трымаюцца ў сакрэце.

"Гэта будзе сціплая хатняя эротыка,— кажа аўтарка ідэі Дар’я Сітнікава. — Па папярэдніх разліках паштовак у камплекце мусіць быць 24".

На адваротным баку паштоўкі будзе стаяць аўтограф пісьменніка. "Своеасаблівы сінтэз слова і цела", — пакрэслівае Дар’я.

Здымаў "Хатнюю калекцыю" фатограф Ігар Саўчанка.

Але ідэя гэтая не новая. Яшчэ сёлета, як выдалі каляндар з беларускімі пісьменнікамі ў негліжэ "Канец словаў", да кожнага асобніка ў якасці бонусу прыкладалася адна чорна-белая паштоўка. Але наборам яны не выходзілі. З-за тэхнічных праблем не кожны пакупнік календара, праўда, атрымаў асобную выяву аголенага літаратара.

Усіх паштовак тады зрабілі 10. На іх былі тры выявы Андрэя Адамовіча, па дзве Андрэя Хадановіча і Сяргея Прылуцкага, па адной Анатоля Івашчанкі, Артура Клінава і Андрэя Такінданга.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хатнюю калекцыю" ўвойдуць фота шасці літаратараў. Вядома, што сярод іх будуць Віталь Рыжкоў, Севярын Квяткоўскі, Юрась Барысевіч. Прозвішчы астатніх пакуль трымаюцца ў сакрэце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика