Генадзь Бураўкін шпіталізаваны
02.11.2009 15:02
—
Новости Культуры
|
У выніку вострай сардэчнай недастатковасці 30 кастрычніка быў шпіталізаваны паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін. Пасля чарговай працэдуры ў Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта па дарозе дамоў 73‑гадовы пісьменнік адчуў сябе кепска і вярнуўся ў клініку. Тут яго паклалі ў аддзяленне рэанімацыі, адкуль 31 кастрычніка перавялі ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы. У інтэрв’ю БелаПАН Бураўкін паведаміў, што «не адчувае ніякіх трывожных сімптомаў» і да канца гэтага тыдня плануе выпісацца з клінікі. 16 красавіка 2009 года Бураўкіну была зроблена аперацыя на сэрцы ў Рэспубліканскім навукова‑практычным цэнтры «Кардыялогія», якая доўжылася больш за чатыры гадзіны. Пасля аперацыі па шунтаванні, якую правёў прафесар Вячаслаў Янушка, паэт знаходзіўся ў цэнтры, затым быў пераведзены ў Рэспубліканскую бальніцу Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, а потым — у Рэспубліканскую клінічную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі ў пасёлку Аксакаўшчына Мінскага раёна. Сур’ёзныя праблемы з сэрцам з’явіліся ў Бураўкіна пасля інфаркту, які ён перанёс у маі 2006 года. Тады паэту стала кепска на сустрэчы літаратараў з чыноўнікамі наконт іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Марат Гаравы, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля чарговай працэдуры ў Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта па дарозе дамоў 73‑гадовы пісьменнік адчуў сябе кепска.
|
|