Прэзентацыя электроннага выдання «Кніжны збор роду Храптовічаў». 21.by

Прэзентацыя электроннага выдання «Кніжны збор роду Храптовічаў»

07.12.2009 11:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 снежня а 17‑й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бiблiятэкі Беларусi (прасп. Незалежнасці, 116, 3‑ці паверх) адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання «Кніжны збор роду Храптовічаў».

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ажыццяўляе шэраг праектаў, накіраваных на захоўванне дакументальных помнікаў Беларусі не толькі на тэрыторыі дзяржавы, але і за яе межамі. Адным з іх з’яўляецца аднаўленне ў лічбавым выглядзе кніжнай радавой калекцыі Храптовічаў, якая захоўваецца ва Украіне.

Праект віртуальнай рэканструкцыі збору Храптовічаў здзейсніўся дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадскага пры падтрымцы ЮНЕСКА.

Электроннае выданне «Кніжны збор роду Храптовічаў» прысвечана радавой бібліятэцы графаў Іаахіма Літавора і Адама Храптовічаў, славутых ваенных і дзяржаўных дзеячаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Калекцыя збіралася на працягу ХVІІІ—ХІХ ст. і налічвае зараз больш за 2000 экзэмпляраў кніг.

Гісторыя роду прадстаўлена ў артыкуле Дз. У. Карава «Храптовічы: род і яго прадстаўнікі ў еўрапейскім гісторыка‑культурным кантэксце», матэрыял пра бібліятэку падаецца ў працы Т. Я. Мясковай «Радавы збор графаў Іаахіма Літавора і Адама Храптовічаў». Электроннае выданне таксама змяшчае спіс літаратуры, прысвечанай гісторыі роду і яго кніжнай калекцыі.

У пабудаваны па храналагічным прынцыпе каталог увайшлі бібліяграфічныя апісанні і копіі тытульных лістоў інкунабул (XV ст.), палеатыпаў (першая палова XVI ст.), выданняў другой паловы XVI — XVII ст. і друкарань Вялікага княства Літоўскага.

Сабраныя матэрыялы прадстаўляюць гісторыю і склад аднаго з буйнейшых кніжных збораў Беларусі, садзейнічаюць вывучэнню дакументальнай спадчыны краіны, з’яўляюцца своеасаблівым віртуальным вяртаннем калекцыі на радзіму.

Тэл. для даведак: 293‑27‑81, 293‑27‑67

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика