Памёр кампазітар Ісаак Шварц. 21.by

Памёр кампазітар Ісаак Шварц

28.12.2009 16:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Санкт‑Пецярбургу на 87‑м годзе жыцця памёр вядомы расійскі кампазітар Ісаак Шварц.


Кампазітар памёр у пасёлку Сіверскі Ленінградскай вобласці, дзе ён жыў і працаваў апошні час.

Нарадзіўся Ісаак Шварц 13 траўня 1923 года ў горадзе Ромны ва Украіне. У 1930 годзе сям’я пераехала ў Ленінград. Праз шэсць гадоў арыштавалі яго бацьку, а сям’ю выслалі ў Кіргізію. У 1945 годзе тэрмін высылкі скончыўся, Ісаак Шварц вярнуўся ў Ленінград і пры ўдзеле Дзмітрыя Шастаковіча паступіў у Ленінградскую кансерваторыю.

Ісак Шварц — народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі. Ён аўтар сімфанічных твораў, напісаў музыку больш чым да 100 кінафільмаў і 35 драматычных спектакляў, у тым ліку да такіх карцінаў, як «Зорка чароўнага шчасця», «Белае сонца пустэльні», «Саламяны капялюшык», «100 дзён пасля дзяцінства».

Шмат гадоў Шварц працаваў і сябраваў з Булатам Акуджавам. Разам яны стварылі 32 песні, найбольш вядомыя з якіх

— «Песенка кавалергарда» з кінафільма «Зорка пленительного шчасця», песня «Ваше благородие, госпожа удача» («Белае сонца пустэльни»), раманс «Наряд подвенечный» ( «Нас вянчалі не ў царкве» ), а таксама песні з кінафільма «Саламяны капялюшык».

Глядзі таксама:
Газета.ру: Слышать музыку стихов

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Санкт‑Пецярбургу на 87‑м годзе жыцця памёр вядомы расійскі кампазітар Ісаак Шварц.Кампазітар памёр у пасёлку Сіверскі Ленінградскай вобласці, дзе ён жыў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика