Выйшла ў свет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча
28.12.2009 18:52
—
Новости Культуры
|
![]() Галоўную працу знанага беларускага дасьледчыка чытае тэатральны пэдагог прафэсар Андрэй Каляда. Цягам дваццаці з паловай гадзінаў слухач мае магчымасьць пачуць праўдзівую гісторыю беларускай дзяржавы ў Ермаловічавым выкладзе. Мікола Ермаловіч — гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца. Яго шматлікія самвыдатаўскія тэксты ў 70-80-я гады мінулага стагодзьдзя нелегальна распаўсюджваліся па Беларусі пад назовам "Гутаркі" ў машынапісных копіях. Гэтымі паэтычнымі і празаічнымі творамі і пазьнейшымі фундамэнтальнымі дасьледчыцкімі працамі "Па сьлядах аднаго міта", "Старажытная Беларусь", "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае" Мікола Ермаловіч запачаткаваў новую беларускую рамантычную гістарыяграфію. Ён фактычна стварыў альтэрнатыўную афіцыйнай расейскай і савецкай гісторыю Беларусі, у якой сьцьвярджаў тысячагадовую самастойнасьць беларускай дзяржавы. Незалежная Беларусь адзначыла ў 1992 годзе навуковы і грамадзянскі чын Міколы Ермаловіча Дзяржаўнай прэміяй. Апошнія дні славутага навукоўца былі самотнымі і трагічнымі. Асьлеплы і адзінокі, 5 сакавіка 2000 году ён загінуў на менскай вуліцы пад коламі аўтамабіля. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшла ў сьвет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае"
|
|