Шэрлак Холмс ад Гая Рычы. 21.by

Шэрлак Холмс ад Гая Рычы

02.01.2010 14:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

posterШэрлак Холмс (Sherlock Holmes)
ЗША — Вялікабрытанія — Аўстралія, 2009, каляровы, 128 хв.
Рэжысёр: Гай Рычы
Ролі выконваюць: Робэрт Даўні мл., Джад Лоў, Рэйчэл МакАдамс, Марк Стронг, Эдзі Марсан, Джэймс Фокс, Ганс Мэцісан
Жанр: Комікс-гатычны дэтэктыў паводле сцэнару Майкла Робэрта Джонсана, Энтані Пэкхама, Саймана Кінбэрга паводле персанажаў Конана Дойля
Адзнака: 7,5 (з 10)

Шэрлак Холмс і доктар Ўатсан арыштоўваюць небяспечнага лорда Блэквуда. Але па павешанні сатаніст зусім не памёр. Ён тэрарызуе горад і плануе захапіць уладу ў Брытанскай імперыі. Сябры-дэтэктывы ідуць па следу…

Шэрлак Холмс на экране быў розным. Быў класічны лонданскі дэтэктыў з задумлівым тварам Васіля Ліванава. І быў недарэка, за якога працаваў Ўатсан. Быў Шэрлак Холмс худы і тоўсты. І быў нават Шэрлак Холмс — жанчына. Але героя, якога прапанаваў нам Гай Рычы, свет нават не ўяўляў.

Новы Холмс у выкананні Робэрта Даўні — караціст і забіяка са звычкамі Тэрмінатара і агента 007. Ён круціць амуры з авантурысткаю Ірэн Адлер, спыняе цыркулярныя пілы перад самым носам ахвяры і сігае ў Тэмзу з акна. Не саступае зубадрабільнаму Холмсу і доктар Ўатсан (Джуд Лоў). Дэтэктыўна-гангстэрская парачка разносіць Лондан (і злачынны свет) ва ўшчэнт.

«Шэрлак Холмс» Гая Рычы — ударны комікс у шэра-гатычных танах. Ягоныя сваякі — маньячны трылер братоў Г’юз («З апраметнай»), лічбавы францускі «Відок» і казкі пра Супермэна. Новыя прыгоды не маюць нічога агульнага з кананічнымі гісторыямі пра Шэрлака Холмса. А Конан Дойль, які быў спірытам, рыдае ад кпінаў з замагільнае містыкі.

Затое ёсць Бейкер-стрыт і зляканая прыгодамі місіс Хадсан.

Ёсць нязменная скрыпка і люлька.

І ёсць слынны дэдуктыўны метад, перад якім бяссільныя самыя акультныя змовы.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Караціст і забіяка са звычкамі Тэрмінатара і агента 007 круціць амуры з авантурысткаю Ірэн Адлер, спыняе цыркулярныя пілы і сігае ў Тэмзу з акна. Дэтэктыўна-гангстэрская парачка Холмса і Ўатсана разносіць Лондан ва ўшчэнт.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика