Анёлкі прызямлілся ў Менску. 21.by

Анёлкі прызямлілся ў Менску

08.01.2010 03:28 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супольны калядны канцэрт «Мой сябра анёлак» у канцэртнай залі «Мінск» 7 студзеня нагадваў ранішнік у дзіцячым садку. Дарма, што пачаўся ён а 7-й вечару. Зала і сцэна цягам усёй праграмы поўнілася дзіцячым смехам.

Фота Сямёна Печанка
Вялі калядны вечар Зміцер Вайцюшкевіч і Ганна Хітрык.

Фота Сямёна Печанка
Анёлкі-дзеці і блакітнавокая кароўка.

Фота Сямёна Печанка

Фота Сямёна Печанка
Спяваюць Алесь Зайцаў і Наста Някрасава.

Фота Сямёна Печанка
Зміцер Вайцюшкевіч з сынам Язэпам і жонкай Галінай Казіміроўскай.

Фота Сямёна Печанка
«Хто з анёлкам пасябруе?»

Аматары творчасці Змітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra ўжо прызвычаіліся да традыцыйных калядных канцэртаў 7 студзеня ў КЗ «Мінск». Сёлета іх чакалі сюрпрызы: гэтым разам Вайцюшкевіч падрыхтаваў супольную з іншымі музыкамі праграму «Мой сябра анёлак», напісаўшы музыку на словы Арцёма Кавалеўскага; сам канцэрт прайшоў не ў Малой, а ў Вялікай залі. «Трохі нязвыкла пець не аднаму і не ў малым памяшканні. Сёння вас чакае канцэрт-цягнік — цягнік артыстаў, цягнік зорак», — падрыхтаваў публіку музыка перад пачаткам канцэрту. Аўтар тэкстаў Арцём Кавалеўскі расказаў пра тое, як ягоная сястра натхніла напісаць нізку вершыкаў пра анёлкаў і як гэтая ідэя ўвасобілася ў супольную праграму. Са сцэны паліліся спевы пра анёлкаў ахоўнікаў, разважлівых анёлкаў, пра іх мары і просьбы. Ксенія Мінчанка, скрыпачка WZ-orkiestra, Алесь Зайцаў з «Босага сонца», Янка Маўзер, Наста Някрасава з Rock Folk, Галіна Казіміроўская з «Concordia Chor», Мікола Прылуцкі з тэатра Янкі Купалы ды іншыя музыкі, большасць у белых строях, а хтосьці і з белымі крылцамі за спіной, спявалі па чарзе гісторыі пра анёлкаў. Ганна Хітрык з гурта «Дзеці дзяцей» дапамагала Вайцюшкевічу весці вечар. Па сцэне блукалі цені са знічкамі, кароўка з вялікімі блакітнымі вачыма. Дарослым анёлам-музыкам падпявалі чацьвёра дзяцей-анёлкаў. У вольны ад спеваў час яны весяліліся на сцэне, скакалі і бегалі між дарослых, раздавалі гледачам з «будзьмаўскіх» торбачак цукеркі. Не менш весела было ў залі на праходах: на канцэрт прыйшло шмат бацькоў з малымі дзецьмі, і большасці з іх было цяжка ўседзець на месцы. «Ой будуць спаць сёння дзеці — набегаліся!», — заўважыў Вайцюшкевіч, робячы паўзу ў адной з песень, праспяваных па-за праграмай. «Цяпер па вёсках ужо не ходзяць калядоўшчыкі, таму не пачуеш ужо такіх песень. Толькі ў двух вёсках — Крывічах ды Васілевічах», — справакаваў гледачоў спявак. З залі загучалі назвы: Шабаны, Наваградак. «Ага, Малінаўка, Чыжоўка, там хораша жывуць! Дразды?» — жартаваў Вайцюшкевіч. Недзіцячыя жарты ўпляталіся і ў анёльскую тэму. Разважаючы пра начальнікаў і анёлаў, Зміцер запытаў у Ганны Хітрык — няўжо і сярод начальнікаў ёсць трохі вышэйшыя за анёлкаў? Пасля песьні Ганны пра анёлка, які згубіў акуляры — ці не самай пранізьлівай і шчымлівай гісторыі ў праграме — грымнула бадзёрая і жыццесцвярджальная «Хто з анёлкам пасябруе?» Вайцюшкевіч паклікаў на сцэну ўсіх дзяцей і канцэрт канчаткова перарос у дзіцячае свята.

На развітанне музыка запрасіў усіх прыходзіць на канцэрты «Я нарадзіўся тут» у лютым і сакавіку. Сачыце за афішамі!

Глядзі яшчэ:
Тут можна спампаваць песьні з альбому «Мой сябра анёлак»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супольны калядны канцэрт «Мой сябра анёлак» у канцэртнай залі «Мінск» 7 студзеня нагадваў ранішнік у дзіцячым садку. Дарма, што пачаўся ён а 7-й вечару. Зала і сцэна цягам усёй праграмы поўнілася дзіцячым смехам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика