Канкурэнты «пАRTызану». 21.by

Канкурэнты «пАRTызану»

11.01.2010 16:19 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стваральнікі пілотнага нумар часопіса Filet хочуць заняць нішу паміж пачылай у Бозе «Студэнцкай Dумкай» і альманахам сучаснай культуры пАRTызан. Пры гэтым, у адрозненне ад іх, мяшаюць беларускую мову з расейскай.


На глуха абглянцаванай, аздобленай арт-здымкамі, паперы яны хочуць па-беларуску, расейску і крышачку па-ангельску распавесці, прадэманстраваць на прыкладах і проста паінфармаваць паспалітага чытача, якімі павевамі цяпер дыхае сучасная культура і сучаны творца. Фармуляваць пра элітарнае (не)элітам.

«Мы не арт-праект, не часопіс разлічаны на тусоўчыкаў, ці толькі на прасунутую моладзь, — кажа галоўны рэдактар Валер Краснагір. — Найперш нашая публіка — гэта актыўныя, цікаўныя людзі. Мы хочам, каб чалавек з мінімальным узроўнем падрыхтаванасці ўзяў у рукі наш часопіс і даведаўся з яго пра апошнія накірункі сучаснай музыкі, дызайну, кінематографу. Мы не збіраемся стамляць людзей навуковымі выкладкамі, будзем падаваць адметныя з"явы культурнага поля Беларусі і замежжа».

Сапраўды, у Filet"e прэзентаваныя як замежныя, так і айчынныя творцы. Напрыклад, тут і гутарка з Квенцінам Таранціна: ён разважае пра пасланні свайго апошняга фільм «Бясслаўныя байструкі», побач - інтэрв"ю Андрэя Кудзіненкі, аўтара стужкі «Містэрыі. Акупацыя», у якім той распавядае пра здыманні сваёй новай жахалкі. Не забытыя і прадстаўнікі творчага андэграўнду: расейскага літаратурнага (інтэрв"ю са скандальным аўтарам «Блакітнага сала» і «Дозы» Уладзімірам Сарокіным), і беларускага музычнага (ды-джэй Юма).

У першым нумары Filet таксама эксперыменты: паліфанічнае арт-інтэрв"ю, у якім простыя работнікі шчытна звязанай з шоў-бізнэсам «БелЭкасыстэмы», канторы, якая ўтылізуе пірацкія кружэлкі, распавялі пра свае музычныя прэферэнцыі. Агляды расійскія фільмы «Кісларод» і скандальнага ангельскага «Бруна«. З літаратуры: вершы Вольгі Гапеевай і Арцёма Кавалеўскага.

Стваральнікі часопісу маюць намеры выпускаць 4 нумары на год. Першы нумар распаўсюджваецца задарма, але ўжо пачынаючы з другога нумара Filet плануе перайсці: распаўсюджваць часопіс па мастацкіх галерэях, выставах і некаторых кавярнях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стваральнікі пілотнага нумар часопіса Filet хочуць заняць нішу паміж пачылай у Бозе «Студэнцкай Dумкай» і альманахам сучаснай культуры пАRTызан. Пры гэтым, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика