Адбор у Беларусі на «Еўрабачанне‑2010» пройдзе у закрытым фармаце
20.01.2010 13:11
—
Новости Культуры
|
Адбор прадстаўніка Беларусі на міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне‑2010» пройдзе ў закрытым фармаце. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 20 студзеня ў Мінску паведаміў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка. Паводле яго слоў, правілы дарослага »Еўрабачання» прадугледжваюць некалькі варыянтаў адбору ўдзельніка. Гэта можа быць конкурсны адбор, які раней праводзіўся ў фармаце праекта »ЕўраФэст», або вызначыць артыста можа Белтэлерадыёкампанія. Як паведаміў Мартыненка, пакуль вырашаецца пытанне, будзе выбіраць канкурсанта журы або спецыяльна сфарміраваная фокус‑група. Прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні» ў Осла будзе выбраны з ліку артыстаў, якія даслалі заяўку на конкурс. Мартыненка падкрэсліў, што беларускі ўдзельнік «Еўрабачання» вызначыцца на працягу найбліжэйшага месяца. Ужо ў сакавіку Белтэлерадыёкампанія павінна падаць афіцыйную заяўку з фанаграмай, біяграфіяй артыста і іншымі дакументамі ў Еўрапейскі вяшчальны саюз. Нагадаем, раней меркавалася, што сёлета арганізацыяй конкурсу ў Беларусі будзе займацца тэлеканал ОНТ. Аднак гэта магчыма толькі пасля прыняцця тэлеканала ў Еўрапейскі вяшчальны саюз. Гэтае пытанне саюзам можа быць разгледжана толькі летам. Міжнародны конкурс «Еўрабачанне‑2010» пройдзе ў Нарвегіі з 25 па 29 мая. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбор прадстаўніка Беларусі на міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне‑2010» пройдзе ў закрытым фармаце.Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 20 студзеня ў Мінску... |
|