У Беларусі з’явілася другая сталіца
21.01.2010 14:04
—
Новости Культуры
|
Сёння ў Беларусі апроч Мінска з’явілася яшчэ адна сталіца. Найстаражытны горад краіны Полацк атрымаў статус першай “Культурнай сталіцы Беларусі”. Урачыстае адкрыццё доўгатэрміновай акцыі, у межах якой цягам году адбудзецца каля 60 культурных мерапрыемстваў рознага маштабу і накіраванасці, прайшло сёння ў полацкім Палацы культуры з удзелам міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі.
Легендарны Сафійскі сабор у Полацку. "Акцыя "Культурная сталіца Беларусі" прызначана зрабіць даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх гарадоў і раёнаў Беларусі, - заявіў міністр культуры Беларусі Павел Латушка ў Полацку на цырымоніі падпісання плана мерапрыемстваў па правядзенню рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца 2010 года", перадае Рашэнне ўвесці статус культурнай сталіцы Беларусі Павел Латушка ўпершыню агучыў на прэс-канферэнцыі ў кастрычніку мінулага года. Пазычыўшы досвед у еўрапейцаў, якія штогод ладзяць культурныя марафоны ў еўрапейскім маштабе, беларусы недарма спыніліся менавіта на Полацку. Першы беларускі горад, які за 862 годам згадваецца ў летапісе і дзе ўладарыў першы беларускі князь Рагвалод. Горад, славу якога ў крывавых бітвах здабываў магутны і містычны Ўсяслаў Чарадзей. Месца, якое напаўнялі духоўна-асветным сэнсам Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі... Апроч гэтага, па словах Латушкі, перавага была аддадзена Полацку яшчэ і таму, што тут "асаблівыя адносіны да захавання гістарычных каштоўнасцяў і памнажэнню духоўнай спадчыны". У суверэнныя гады Полацк трымае бясспрэчнае лідэрства ў імправізаваным спісе “самых беларускіх гарадоў Беларусі”. З году ў год тут свядома і паслядоўна праводзіцца ў жыццё палітыка беларусізацыі: вуліцам вяртаюць спрадвечныя і надаюць гістарычныя назвы (гэтак, пазалетась вуліцу Леніна перайменавалі ў Ніжне-Пакроўскую, а праспект Карла Маркса летась - у Францыска Скарыны), услаўляюць помнікамі герояў нашай нацыянальнай гісторыі, захоўваюць і аднаўляюць архітэктурныя перліны, адчыняюць музеі. Пісьменнік, гісторык і адзін з найлепшых знаўцаў Полацку Ўладзімір Арлоў лічыць, што гэта “прадыктавана самой логікай гісторыі, бо менавіта з Полацку пачынаўся беларускі радавод, культура і дзяржаўнасць”. На думку аўтара кнігі-бэстсэллера “Таямніцы полацкай гісторыі”, разгадка ў тым, што Полацку пашанцавала на мэра, які, апроч усяго іншага, піша вершы. “Тандэм Уладзіміра Тачылы, які ўзначальвае гарвыканкам апошнія 10 год, і нязменнага дырэктара Полацкага нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Міколы Ільніцкага, які, на жаль, ужо ў лепшым свеце, зрабіў для горада неацэнна многа. Кажуць, што многа гадоў назад яны далі адзін аднаму слова, што кожны год будуць адчыняць у горадзе новы музей ці помнік. Гэта падобна на фантастыку, але так яно і было! - распавядаў мне спадар Уладзімір, які нарадзіўся і да паступлення ў БДУ пражыў у Полацку. - Калі б не яны, наўрад ці, у горадзе з’явіліся б помнікі Ўсяславу Чарадзею, Ефрасінні Полацкай, Францыску Скарыну, Сімяону Полацкаму. Гэтаксама, як і студэнты Полацкага ўніверсітэта і Полацкая мастацкая галерэя, наўрад ці, пераехалі б у старажытныя муры колішняй Полацкай езуіцкай акадэміі”. Менавіта ў Полацку створаны першы ў Беларусі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік, які ўключае ў сябе цэлых дзесяць (!) музеяў: Краязнаўчы музей,
Лыжка дзёгцю ў бочцы пазітыву Праўда, бочку полацкага пазітыву летась разбавілі лыжкай дзёгцю. На пчатку студзеня на цэнтральнай плошчы горада адкрылі помнік ў гонар перамогі Расіі ў вайне 1812 года супраць Францыі. Усё б нічога, але паводле даных гісторыкаў, каля 50 тыс. беларускіх рэкрутаў удзельнічалі ў той вайне на расійскім войску і блізу 25 тыс. - у Вялікім войску Напалеона. Агулам жа, ахвярамі канфлікту сталі каля мільёну жыхароў Беларусі. Заміж таго, каб ушанаваць памяць усіх загінулых беларусаў, полацкія ўлады вырашылі ўзнавіць помнік, які “падкрэслівае каланіяльны вобраз Беларусі ў складзе Расійскай імперыі”, Вяртанне Скарыны і опера ля Сафіі Цікава, што ў мінулыя гады Ўладзімір Арлоў не аднойчы выказваў спадзеў, што “спраўдзіцца прагноз Паўла Глобы, і ў XXI стагоддзі сталіца Беларусі пераедзе ў Полацк, які, па сутнасці, з’яўляецца культурным і гістарычным цэнтрам краіны”. Прагноз спраўдзіўся. Прынамсі, часткова. Ужо сёння пасля ўрачыстага "асвячэння" культурнай сталіцы ў Полацку адбудзецца выступ Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" і ансамбля "Класік-Авангард". У гарадской Мастацкай галерэі адкрыецца выстава літаграфій Напалеона Арды з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. Што ж чакае палачанаў і гасцей года ў далейшым? Як паведамілі ў Мінкультуры, цягам года ў Полацку адбудзецца каля 60 мерапрыемстваў нацыянальнага і рэгіянальнага маштабу, сярод якіх: - выстава кніг Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Музеі беларускага кнігадрукавання; - выстава карцін Івана Хруцкага да 200-годдзя творцы, а таксама выстава сучасных беларускіх мастакоў; - канцэрт салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета "Шэдэўры опернага мастацтва каля сцен старажытнай Сафіі"; - частка канцэртаў падчас традыцыйнага "Славянскага базара ў Віцебску". Фінішуе культурны марафон ў Мінску выніковай прэзентацыяй Полацка як культурнай сталіцы. Тамсама мы даведаемся і назву наступнай культурнай сталіцы Беларусі. Тры факты, якія вы маглі не ведаць пра Полацк Як распавёў у Беларускія землі хрысцілі раней за расійскія Доктар гісторыі, выкладчык універсітэта Паўднёвага Стакгольма Андрэй Катлярчук знайшоў у шведскіх крыніцах доказ таму, што хрост Полацкага княства ўпершыню адбыўся не ў 988-м, а ў 986 годзе. І спрычыніўся да гэтага не крывавы князь кіеўскі Ўладзімір, а ісландскі вандроўнік Торвальд. У Полацку быў пабудаваны храм і кляштар Святога Яна, у якім Торвальд, упадабаўшы горад, застаўся намеснікам. Тагачасныя палачане ўважалі скандынава “сваім вялікім святым”. Загінуў ён, верагодна, у час штурму гораду войскамі вялікага князя Ўладзіміра ля 1000 году. Крывавы след Пятра У Полацку ёсць вядомы “дом Пятра”, дзе падчас Паўночнай вайны нібыта спыняўся цар Пётр І. Тады ля Полацку стаяў лагер 70-тысячнага расійскага войска, і 29 чэрвеня 1705 года, акурат на свае імяніны Пётр на пару з Меншыкавым засек чатырох уніяцкіх святароў наўпрост у Сафійскім саборы. Яшчэ аднаго павесілі пасля адмовы перайсці ў праваслаўе. Саму Сафію ператварылі ў парахавы склад, які выбухнуў 1 траўня 1710 г., знішчыўшы святыню да самага падмурка. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Беларусі з’явілася яшчэ адна сталіца. Найстаражытны горад краіны Полацк атрымаў статус першай “Культурнай сталіцай Беларусі”. Урачыстае адкрыццё доўгатэрміновай акцыі, у межах якой цягам году адбудзецца каля 60 культурных мерапрыемстваў рознага маштабу, прайшло сёння ў полацкім Палацы культуры.
|
|