Сіні перац
01.02.2010
—
Новости Культуры
|
Першы фэст з назовам «Сіні перац» адбыўся ў 1993 г. Потым гэтае нефармальнае свята ладзілася на сталічных пляцоўках штогод. Сярод удзельнікаў адзначыліся «Тройца», Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, «Плато», «Нагуаль», Pete Paff, Сяргей Пукст. У межах фэсту можна было пабачыць панкаў, бардаў, фалькларыстаў, хіпі, рокераў, паэтаў, блюзмэнаў, электроншчыкаў, актораў… «Сіні перац» быў адзіным мерапрыемствам такога кшталту. «Мне б хацелася, каб атмасфера была добрая, і не збіраліся нейкія вар’яты, якія будуць кідаць адзін у аднаго кардонныя скрыні й называць гэта авангардам. Павінны быць цэльнасць і ўзаемапавага. І на сцэне — абавязкова якасць. Інакш навошта туды наогул вылазіць?» — так акрэсліваў канцэпцыю свята завадатар Лявон Нарушэвіч. Фэст збіраў паўнюткія залі прагных некамерцыйнае музыкі. 10-ты «Сіні перац», праходзіў у малой зале Купалаўскага тэатра і вылучаўся пацыфісцкім пафасам — набліжалася вайна ў Іраку. Пасля сямігадовага перапынку фэст вяртаецца. Спіс запрошаных — пярэсты і шматабяцальны. Выступяць «Кабарэ Мацільды Шторр» (літаратарская фармацыя з удзелам Віктара Жыбуля і Джэці), «Мох» (праект групы «Сонцакветкі», які вынаходзіць поп-музыку будучыні), «Альтанка» (этна-ансамбаль з удзелам першых музыкаў «Тройцы»), Міхал Кірычэнка (выканаўца неапалітанскіх спеваў), «Ліцвіны» (фолк-рэканструктары, але на фэсце будуць іграць блюз), «Рацыянальная дыета» (прагрэсіўная суполка маладых кампазітараў), «Князь Мышкін» (інтуітыўныя імправізатары з 19-гадовым стажам), Электра-трыё «Банько-Бубен-Плян» (нойс). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 лютага ў мінскім клубе |
|