Стартавала агульнанацыянальная кампанія па рэстаўрацыі Наваградскага замка
19.02.2010 18:01
—
Новости Культуры
|
Па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Нававаградскага райвыканкама распачынаецца агульнанацыянальная кампанія па рэстаўрацыі (кансервацыі) аднаго з найважнейшых помнікаў Беларусі, калыскі Вялікага Княства Літоўскага — Наваградскага замка. У межах акцыі прадугледжаны збор сродкаў на рэстаўрацыйныя працы шляхам пералічэння іх з рэспубліканскага, абласнога, раённага бюджэтаў, правядзення шэрагу тыражоў латарэі «Скарбніца», а для прыватных ці карпаратыўных ахвяраванняў адкрыты пазабюджэтны мэтавы рахунак аддзела культуры Наваградскага райвыканкама. Дык падтрымаем жа супольную акцыю «Рэстаўрацыя Наваградскага замка». Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заклікае прыняць удзел у рэспубліканскай латэрэі «Скарбніца» і пералічваць грошы на святую справу захавання і рэстаўрацыі нашай спадчыны. Будзьма разам! Будзьма беларусамі!!! Розыгрыш прызавога фонду латарэі «Скарбніца»: 22 красавіка 2010 г. Для збору ахвяраванняў:Разліковы рахунак аддзела культуры Наваградскага райвыканкама №3632000001310 у АСБ «Беларусбанк» код 698 г. Наваградак, УНП 500031377 з адзнакай «На рэстаўрацыю Наваградскага замка». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове...
|
|