У Вільні будзе памятная шыльда Багушэвіча
23.02.2010 11:11
—
Новости Культуры
|
Памятная шыльда ў гонар Францішка Багушэвіча будзе адчыненая сёлета ў Вільні ў старым горадзе. Пра гэта паведаміў Юрась Юркевіч, старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю. «Гэтым разам гэта наш супольны чын з беларускай дзяржавай, — адзначыў Юркевіч. — Спадзяемся, што гэта будзе не апошняя наша сумесная праца з дзяржавай па адраджэнні беларускіх мясцінаў не толькі ў Вільні, але і ва ўсіх краінах Балтыі». У Вільні Францішак Багушэвіч, бацька сучаснай беларускай нацыі і адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры, доўгія гады працаваў адвакатам. У літоўскай сталіцы ўжо вісіць 10 мемарыяльных табліцаў прысвечаных дзеячам Беларусі, чый лёс быў звязаны з Вільняй. Сярод іх шыльды Францішку Скарыну, Кастусю Каліноўскаму, Янку Купалу і Рыгору Шырме. Зазвычай беларускія шыльды ў Вільні робяцца на дзвюх мовах: па-літоўску і па-беларуску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятная шыльда ў гонар Францішка Багушэвіча будзе адчыненая сёлета ў Вільні ў старым горадзе. Пра гэта паведаміў Юрась Юркевіч, старшыня Таварыства беларускай...
|
|