Абвешчаныя кандыдаты на Узнагароду імя Ежы Гедройца
23.02.2010 10:38
—
Новости Культуры
|
Журы пастанавіла намінаваць да Узнагароды імя Ежы Гедройца за 2009 год дванаццаць асобаў. Уладзіміра Байдава – за папулярызацыю і новую інтэрпрэтацыю польскай старадаўняй, класічнай і сучаснай музыкі, а таксама прафесіянальную прэзентацыю польскай музыкі беларускім слухачам. Валерыя Булгакава – за навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасць, прысвечаную гісторыі Цэнтральнай Еўропы, а таксама праблемам развіцця нацыянальных супольнасцей пасля распаду савецкай імперыі. Юрыя Васільева – за папулярызацыю сучаснага польскага мастацтва фатаграфіі, падтрымку і пашырэнне кантактаў паміж польскімі і беларускімі фатографамі. Святлану Немагай і Віктара Скарабагатава – за вяртанне памяці пра Станіслава Манюшку і, ў прыватнасці за падрыхтоўку і рэалізацыю пастаноўкі оперы «Шчаслівая Латарэя ў Мінску Губернскім» Станіслава Манюшкі. Веру Савіну і Аляксандра Нілава – за хвалюючую кінааповесць пра Чэслава Немэна «Гэты дзіўны свет». Мікалая Пінігіна – за тэатральныя інсцэніроўкі, якія закранаюць праблему нацыянальнай прыналежнасці і гістарычнага дыялога культур. Анатоля Трафімчыка – за гістарычную публіцыстыку, якая характаызуецца аб’ектыўным і добрасумленным падыходам да падзей другой сусветнай вайны. Аляксандра Фядуту - за навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасць, якая напамінае сучаснікам пра важнасць нашай агульнай, польска-беларускай гісторыі. Андрэя Хадановіча – за стойкія і паспяховыя пошукі новых форм дыялога паэтаў з абшараў былога Вялікага Княства Літоўскага. Андрэя Янушкевіча – за пошук новых тэм у даследаванні гісторыі Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, а таксама ўменне зацікавіць імі выдатных навукоўцаў іншых краін. Вылучэнне кандыдатаў і узнагароджванне праводзіць Польскі Інстытут у Мінску, старшынёй журы з’яўляецца яго дырэктар Пётр Казакевіч Абвяшчэнне лаўрэата Узнагароды Ежы Гедройца, вылучанага сярод намінаваных, адбудзецца 31 сакавіка 2010 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журы пастанавіла намінаваць да Узнагароды імя Ежы Гедройца за 2009 год дванаццаць асобаў.Уладзіміра Байдава – за папулярызацыю і новую інтэрпрэтацыю польскай...
|
|