Rammstein не забароняць, але папросяць не здзекавацца над маральнасцю. 21.by

Rammstein не забароняць, але папросяць не здзекавацца над маральнасцю

23.02.2010 15:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парнаграфічныя здымкі з кліпаў нямецкага гурта Rammstein, якія так уразілі кіраўніка Грамадскага савета па маральнасці Мікалая Чаргінца, міністру культуры Паўлу Латушку ён так і не паказаў. Хаця тэлефонная размова пра “амаральнасць” немцаў у іх учора адбылася. Пра гэта Еўрарадыё расказаў сам Чаргінец.

Мікалай Чаргінец:
“Мы з ім добра пагаварылі, і ён паставіўся з разуменнем да гэтага. Дамовіліся да таго, што тыя, хто запрашаў, змогуць перагаварыць з удзельнікамі гэтага гурта наконт таго, каб яны не дапускалі здзеку над маральнасцю Беларусі”.

Па словах пісьменніка, ён асабіста гаварыў з прадстаўнікамі арганізатара канцэрту – Палацам Рэспублікі, і яму паабяцалі, што не дапусцяць на сцэне таго, што так уразіла сябраў Грамадскага савета па маральнасці. А вось размовы пра забарону канцэрта, больш няма ? ён, як і планавалася, адбудзецца 7 сакавіка ў “Мінск-Арэне”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парнаграфічныя здымкі з кліпаў нямецкага гурта Rammstein, якія так уразілі кіраўніка Грамадскага савета па маральнасці Мікалая Чаргінца, міністру культуры Паўлу Латушку ён так і не паказаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика