У Івацэвіцкім музеі можна ўбачыць экзатычных насякомых
24.02.2010 18:03
—
Новости Культуры
|
На працягу лютага ў Івацэвіцкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава “Экзатычныя насякомыя”.
Усяго тут выстаўлены амаль 200 жукоў, павукоў, матылёў з такіх экзатычных рэгіёнаў, як Афрыка, Азія, Лацінская Амерыка. Цікава тое, што сабралі такую вялікую і надзвычай унікальную калекцыю жыхары Бярозы Уладзімір і Таццяна Найбіч. Як распавяла нам дырэктар музея Раіса Горбач, выстава выклікала вялікую цікавасць з боку жыхароў горада і раёна. Толькі за два тыдні выставы яе наведалі 540 чалавек. Тыя ж, хто жадае паглядзець на заморскіх насякомых, можа гэта зрабіць яшчэ да канца месяца. Фото: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго тут выстаўлены амаль 200 жукоў, павукоў, матылёў з экзатычных краін.
|
|