У Наваградку ўшанавалі сясцёр‑назаратанак. 21.by

У Наваградку ўшанавалі сясцёр‑назаратанак

01.03.2010 15:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 лютага, у другую нядзелю Вялікага Посту, група грэка‑каталіцкіх вернікаў з Ліды і Наваградка зьдзейсьніла пілігрымку да мошчаў Блаславёных Мучаніцаў Сёстраў‑Назаратанак, што захоўваюцца ў фарным касьцёле ў Наваградку.

Пілігрымку ўзначаліў душпастыр Лідчыны і Наваградчыны а. Андрэй Буйніч.

Да малітвы пілігрымаў далучыліся Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей і прадстаўнікі грэка‑каталіцкай парафіі ў Івацэвічах.

Пілігрымка праходзіла напярэдадні 10‑годдзя Бэатыфікацыі Наваградзкіх Мучаніцаў, якая мела месца 5 сакавіка 2000 г. у Рыме.

Гэтая пілігрымка беларускіх грэка‑католікаў у Наваградак, да месца мучаніцтва Блаславёных Манахіняў, адбылася ў рамках Году Сьвятарства з малітвай за сьвятароў, манахаў і манахіняў нашай Царквы і асабліва за пакліканьні да сьвятарскага і манаскага служэньня.

«Мошчы Блаславёных манахіняў‑мучаніцаў спачываюць у гэтым старажытным храме побач алтара Навагрудзкай Іконы Маці Божай. Малітвы Багародзіцы і гераічны подзьвіг любові Блаславёных Мучаніцаў няхай ўзмацняюць усіх нас ў любові да Бога, да Царквы і нашай шматпакутнай Бацькаўшчыны,» — зазначыў Архімандрыт Сяргей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 лютага, у другую нядзелю Вялікага Посту, група грэка‑каталіцкіх вернікаў з Ліды і Наваградка зьдзейсьніла пілігрымку да мошчаў Блаславёных Мучаніцаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика