Мастак з Камянеччыны — 1 сакавіка споўніцца 60 гадоў Міколу Маеўскаму
01.03.2010 16:20
—
Новости Культуры
|
Месца яго нараджэння — пушчанская вёска Дварцы. Менавіта тут, у Дварцах, нарадзіліся і першыя Міколавы малюнкі. Найперш сына да малявання падахвочваў бацька, рукасты да ўсякага рамяства чалавек, пчаляр. А вось першыя ў жыцці мастака фарбы і пэндзаль купіла мама. У ранніх юнацкіх нацюрмортах і пейзажах было заўважана імкненне аўтара да народнай вышыўкі, ткацтва, дывановага роспісу, што аформіцца ў прафесійны почырк мастака. У адным з інтэрв’ю Мікола Маеўскі зазначае: «Мая Беларусь пачынаецца з Камянеччыны, дзе ёсць два яркія сімвалы Радзімы: Белая Вежа -сімвал яе мужнай гісторыі, і Белавежская пушча — сімвал непераўзыдзенае красы яе прыроды». Жыццёвыя У 1987 годзе Мікола Маеўскі становіцца членам Саюза мастакоў. Мастак захоплена цікавіцца гісторыяй, этнаграфіяй, археалогіяй. Становіцца адным з заснавальнікаў рэгіянальнае сябрыны «Край», дзе актыўнічае ў аднаўленні народных святаў. Таксама ён становіцца сябрам згуртавання мастакоў «Пагоня». Новыя палотны нараджаліся падчас вандровак па Прыпяці, сумеснага падарожжа на самаробным парусніку з мастаком Міхасём Кебцам ад Брэста да талашоўскага Петрыкава. «Рачныя кветкі», «Мой прыяцель вецер», «Краіна Асобнага слова патрабуе серыя нацюрмортаў на розныя поры года. Карціна «Лета. Палявыя кветкі» дыхае сапраўднай паэзіяй, выклікае шчымлівае пачуццё замілавання родным краем. Інакшы нацюрморт «Восень. Хлеб». У дасканала выпісаных, поўных цеплыні каласах, старым, спрацаваным сярпе, у Творы Міколы Маеўскага ёсць у музеях і прыватных калекцыях нашае Бацькаўшчыны, а таксама Германіі і Японіі, Францыі і Польшчы, Турцыі і Ізраіля, карціны Сённяшні дзень мастака найлепей ахарактарызуе пункцір Алеся Разанава: Дарога дадому… — На родным падворку шукае мастак сваё натхненне, астывае з далёкіх і блізкіх дарог, каб неўзабаве на палотнах агучыць свой вырак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца яго нараджэння — пушчанская вёска Дварцы. Менавіта тут, у Дварцах, нарадзіліся і першыя Міколавы малюнкі. Найперш сына да малявання падахвочваў бацька,...
|
|