Рукапісы Кандрата Крапівы TUT. 21.by

Рукапісы Кандрата Крапівы TUT

05.03.2010 19:59 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзядзька Якуб, дзядзька Кандрат, дзядзька Рыгор... Беларускія пісьменнікі жо даўно сталі для нас добра знаёмымі, шанаванымі, роднымі. Многія вершы мы цытуем нашым блізкім, а характары і вобразы назіраем і ў сучасным жыцці.

Пералічваць творы Кандрата Крапівы, які сёння адзначыў бы свае 114-ыя народзіны, няма сэнсу. Дзякуючы супрацоўнікам аддзела рэдкіх кнігаў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у гэты дзень мы маем магчымасць паказаць вам некалькі аўтографаў выбітнага класіка. Зірніце на іх, а лепш уважліва перачытайце радкі, параўнайце чарнавікі з арыгіналамі твораў. Толькі такім чынам можна даведацца, як мог бы выглядаць той ці іншы твор, каб лёс склаўся іначай. Апроч гэтага паказваем некалькі фотаздымкаў, аўтограф Сяргея Міхалкова і разгортку нататніка дзядзькі Кандрата. Ну а самую вядомую байку класіка “Дыпламаваны баран”, у выкананні народнага артыста Генаддзя Аўсяннікава слухайце TUT.

Здымкi павялiчваюцца

 
Мал.№1. Чарнавы аўтограф першай старонкі п’есы “На вастрыі”. 1981 г.

Мал.№2. Запісная кніжка з запісамі дзённікавага характару пра паездку ў Лондан у складзе дэлегацыі БССР для удзелу ў рабоце 1-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 1946 г. У кніжцы, апрача запісаў пра работу сессіі, занатаваны вельмі цікавыя ўраджанні К.Крапівы ад “капіталістычнага” ладу жыцця ў Англіі.

Мал.№3. Чарнавы аўтограф байкі “Генетычны код, або Асёл у палоску”. 1981 г.

Мал.№4. Чатырохрадкоўе С.Міхалкова, прысвечанае К.Крапіве, у сувязі з 60-годдзем з дня яго нараджэння. 1956 г. Верш напісаны на вокладцы віншавальнага адраса Праўлення Саюза пісьменнікаў СССР.

Мал.№5. Дыплом лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР за п’есу “Пяюць жаваранкі”. 1951 г.

Мал.№6. Чарнавы аўтограф байкі “Калі пара крычаць “ура”. 1981 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзядзька Якуб, дзядзька Кандрат, дзядзька Рыгор... Беларускія пісьменнікі жо даўно сталі для нас добра знаёмымі, шанаванымі, роднымі. Многія вершы мы цытуем нашым блізкім, а характары і вобразы назіраем і ў сучасным жыцці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика