Саюз муз. Беларусь і Літва дамовіліся разам папулярызаваць свае культуры ў Еўропе
10.03.2010
—
Новости Культуры
|
Размер шрифта:
Праграму супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж Беларуссю і Літвой на 2010—2011 гады падпісалі ўчора ў Мінску міністры культуры дзвюх краін — Павел Латушка і Рэмігіюс Вілкайціс. Спадар Вілкайціс ужо трэці раз наведвае Мінск. Падстаў для частых сустрэч міністраў шмат. Спадары Латушка і Вілкайціс абмеркавалі, як дзве краіны разам адзначаць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы. На святкаванні ў Навагрудак 26—27 ліпеня будуць запрошаны і міністры культуры Расіі, Украіны, Польшчы.У далёкай перспектыве — сумеснае святкаванне 250-годдзя з дня нараджэння кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара паланеза “Развітанне з Радзімай”. Беларусь і Літва пададуць супольную заяўку ў ЮНЕСКА, каб зрабіць гадавіну сусветнай памятнай датай.Вось ужо больш за паўгода распрацоўваецца ідэя сумеснай прэзентацыі беларускай і літоўскай культур у сталіцы Еўрапейскага саюза — Бруселі. Ініцыятыва зыходзіць ад Рэмігіюса Вілкайціса.Рэмігіюс Вілкайціс уражаны дасягненнямі Беларусі ў сферы культуры: “У Літве мала ведаюць пра тое, што ў вас адбываецца. Зусім невядомая сучасная беларуская літаратура. Але вам ёсць чым ганарыцца. Чаго варты будынак Нацыянальнай бібліятэкі”.Міністры выказалі спадзяванне, што паміж нашымі краінамі ўзнікне сапраўдны саюз муз — культуры і мастацтваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграму супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж Беларуссю і Літвой на 2010—2011 гады падпісалі ўчора ў Мінску міністры культуры дзвюх краін — Павел Латушка і Рэмігіюс Вілкайціс.
|
|