Дамы часоў дэкадансу
21.03.2010 10:04
—
Новости Культуры
|
Сёння сусветны Дзень паэзіі. дАмы часоў дэкадансу З імёнамі, як кроплі сіропу: Ні-на або Лі-ля Дамы з водарам мужчыны, Аматаркі моцных напояў, Цяжарныя звышлюдзьмі. З вачыма зялёнымі, як абсэнт — Іх позірк вечна адсутны — Ён так далёка ад твару! Недасяжныя, Бо ім усё да лямпачкі, Той самай, Што паказвае аэроплянам Вяршыню Эйфелевай вежы. Яны кахаюць выключна авіятараў. Яны сышлі, як сыходзіць ноч — У простай чорнай сукенцы. У час, калі рэкі паглынаюць зоры, На раму цьвёрда кладзецца рука. У кожнай зь іх свая рака. І кожная Кахае свайго марака. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння сусветны Дзень паэзіі.дАмы часоў дэкадансуЗ імёнамі, як кроплі сіропу:Ні-наабоЛі-ляДамы з водарам мужчыны,Аматаркі моцных напояў,Цяжарныя звышлюдзьмі.З...
|
|