Белая яблыня грому (фота + відэа). 21.by

Белая яблыня грому (фота + відэа)

24.03.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Купалаўскім тэатры пры набіткаванай залі прайшла прэм'ера-прэзентацыя альбома Лявона Вольскага на вершы паэтаў-класікаў «Белая яблыня грому».Сапраўды, гэта нагадвала тэатральную прэм'еру. Вячэрнія строі гледачоў, поўны набор дыпламатычнага корпусу на чале са Стэфанам Эрыксанам. У фае тэатра можна было купіць праграмку, зробленую ў форме ліста ад аўтара праекту з кароткімі анатацыямі на кожную песню і партрэтамі ўсіх паэтаў, на чые словы былі напісаныя песні. І толькі вялізны аўдыёпульт, які не змясціўся ў зале і таму быў выцягнуты ў калідор ля партэра нагадваў прыбылым, што тут мае адбыцца рок-канцэрт.

 «Белая яблыня грому» — не «Крамбамбуля»: тут хутчэй нерв, шчыменне ўсёй айчыннай літаратуры. Вольскі шчыраваў на вечнасць.

Хаця пачалося лёгка. Лявон у адмыслова зробленай маечцы з выявай грымотнай яблыні (дзе б такую купіць?) абвяшчае чарговую песню і крыху распавядае пра аўтара. Рабіў тое прачула, але ўнікаючы збыткоўных ўзнёсласцяў. Назваўшы Адама Міцкевіча «беларукім хлопцам» і выканаў рэгей-баладу «Сон».

Потым — хрэстаматыйны «Пахне чабор» на поп-рокавы манер. Словы пра сэрца, якое баліць «год адзіннаццаць, а можа, дваннаццаць» спрабавалі цягнуць уся заля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Купалаўскім тэатры пры набіткаванай залі прайшла прэм'ера-прэзентацыя альбома Лявона Вольскага на вершы паэтаў-класікаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика